:) — Аблаты (OMI) на Беларусі

:)

article143.jpg

 

 

Місія з Моладдзю

  

Св. Яўген дэ Мазэно і  Моладзь

 

Яўген дэ Мазэно перажыў досвед збаўчай любові Езуса ў падножжа Крыжа і з гэтага довседу, як ён зразумеў, вынікаў заклік да ўдзелу ў Місіі Езуса. Ягоны выбар, у справе абвяшчэнні Добрай Навіны для ўбогіх, быў скіраваны да вязнеў, жыхароў вёсак і моладзі. На самой справе, большая частка часу ягонай паслугі, як маладога святара і – пазней – Заснавальніка Місіянераў Аблатаў, была прысвечана маладым людзям, аб’яднаным вакол яго ў Маладзёвай Кангрэгацыі ў Экс (Францыя).

 

 


Аблаты і  Моладзь

 

Падобным чынам, як у часы нашага Заснавальніка, так і сёння, Місія з Моладдзю з’яўляецца прыярытэтнай справай, таму што моладзь гэта найбольш патрабуючыя сярод убогіх. Для нас гэта сапраўды прыярытэтная задача і мы хочам пацвердзіць гэта яшчэ раз: гэта аўтэнтычная Аблацкая місія.

 

Мы верым, што, як аблаты, мы былі пакліканыя, каб перамяняць свой спосаб меркавання і сэрцы, дзеля лепшага набліжэння да маладых людзей. Мы кажам пра Мсію (РАЗАМ) З Моладдзю, а праз гэта падкрэсліваем, што нам неабходна выйсці на сустрач маладым людзям, не гледзячы на тое, дзе яны знаходзяцца (МІСІЯ), і не задавольвацца, як звычайна, карысцямі з гэтага. Мы пакліканыя да працы РАЗАМ З моладдзю і свецкімі людзьмі і іншымі кансэкраванымі членамі сям’і дэ Мазэно, каб супрацоўнічаць у справе Місіі Езуса.

 

Мы Аблаты хочам быць пастаўленыя моладдзю пад сумніў! Хочам узрастаць у нашым агульным бачэнні, што Аблацкая паслуга з моладдзю не заснавана выключна на разнастайнасці нашых жыццёвых кантэкстаў, але вынікае з того, што маем адзін харызмат, які нас злучае.  Мы хочам слухаць маладых людзей і пачуць іхнія патрэбы, каб мы ставаліся, праз супольны шлях падарожжа веры, Вучнямі Хрыста з аднолькавай місіяй.

 

Мы вяртаемся ў гэтай паслузе да прыкладу Св. Яўгена, які паклікаў нас дапамагаць адно аднаму станавіцца найперш людзьмі, пасля – Хрысціянамі, а на прыканцы – Святымі. Выконванне гэтага і ёсць нашым супольным бачэннем з моладдзю. Толькі такім чынам будзе магчыма дапамагчы нашай моладзі знайсці іх сапраўдане пакліканне і асаблівы заклік, які скіраваў Бог кожнаму з іх.

 

 

Тры  мэты  Аблацкай паслугі разам з Маладымі Людзьмі

 

У станаўленні людзьмі мы намагаемся спрыяць духоўнаму, псіхалагічнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму ўзрастанню кожнага маладога чалавека; дапамагаючы ім распазнаць сваю вартасць і вартасць іншых людзей.

У станаўленні Хрысціянамі  мы намагаемся натхняць маладых людзей да адказнага ўдзелу ў жыцці, місіі і працы Каталіцкай супольнасці веруючых.

У станаўленні Святымі мы намагаемся даваць інспірацыю маладым людзям да жыцця, як вучні Езуса Хрыста ў Аблацкім харызмаце, поўнасццю чалавечныя і цэласна ажыўленыя, у нашым сучасным свеце.

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by