Што рабіў Яўген на каленах перад Папам? — Аблаты (OMI) на Беларусі

Што рабіў Яўген на каленах перад Папам?

article139.jpg

У дзень 17 лютага 1826 года папа Леў ХІІ зацвердзіў новую Супольнасць, а таксама яго Канстытуцыі і Статуты. Гэта вырашэнне, якое асвяціла наш спосаб жыцця і сталася публічным прызнаннем праз Касцёл, было прынята Місіянерамі з вялікай  радасццю і ўдзячнасццю. Адгэтуль мы называемся Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі.

На наступны дзень, айцец Яўген дэ Мазенод пісаў да а. Тамп’е:

“Выснова, якую нам трэба прыняць, мае дарагія сябры і дарагія браты… гэта — звязацца сэрцам і душою з нашымі Статутамі, а так сама з (большай) руплівасццю практыкаваць тое, што яны нам даручаюць. Гэта ж ужо не дробязь, гэта ўжо не звычайныя правілы, пабожныя пастановы: гэта Статуты зацверджаныя Касцёлам, пасля падрабязных доследаў… Яны сталіся ўласнасццю Касцёла, які іх прыняў.

Праз сваю слабасць і невялікую колькасць, мы з’яўляемся быццам мёртванароджаны прод, але не гледжячы на тое, нашае існаванне ў Касцёле не меньшае ад праслаўленых арганізмаў, ад найсвяцейшых таварыстваў… Пазнайце сваю вартасць і чувайце, каб ніколі не прынесці сораму сваёй Маці…

Ласка будзе нашую супольнасць чыніць урадлівай, каб нарадзіла вялікую колькасць дзяцей, калі мы будзем верныя і калі не сцягнем на яе, сваім вераломствам, ганьбы бясплоднасці.

У імя Бога будзьма святымі!”

(Аблатскія пісьмы, VII, ст. 41)

 З Канстытуцый і Статутаў Місіянераў Аблатаў:

“Заклік Езуса Хрыста, пачуты ў Касцёле праз патрэбу збаўлення людзей, яднае Місіянераў АблатаўБезаганнай Марыі”(К 1)

 “З гэтай жа прычыны тыя святары, аддаючыся ўсялякім набожным справам, да якіх можа натхняць святарская любоў – а над усё прапаведванню святых місій, якія з’яўляюцца галоўнай мэтай іх з’яднання – вырашаюць паддацца Рэгуле і Канстытуцыям, што несумненна прынясе адпаведныя для іх карысці, якія намерваюцца атрымаць праз з’яднанне ў таварыства, каб дасягнуць асабістае асвячэнне і збаўленне душ.” (Прадмова да Канстытуцый і Статутаў Місіянераў Аблатаў)

 “Дзень 17 лютага штогадова будзе святкавацца як гадавіна зацвярджэння Інстытуту, а так сама праняцця  Рэгул і Канстытуцый праз Святога Айца, папу Льва ХІІ”– так вырашыў генеральны Капітул у 1826 г.

З часам гэтае святкаванне ўсё больш развівалася:

у 1827 г. у цэлебрацыю свята ўлучана ўрачыстая Св. Імша, Цябе Бога 

                                                 праслаўляем...і эўхарыстычнае благаслаўленне;

у 1831 г. дададзена аднаўленне місіянерамі аблатамі манаскіх шлюбаў;

у 1832 г. афіцый і Імшу аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Марыі Панны;

у 1837 г. – спеў Тваёй абароне...пасля благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам;

у 1920 г. – Акт ахвяравання Кангрэгацыі Безаганнай Марыі.

 

 

Місіянеры Аблаты аднаўляюць шлюбы — Мінск, капліца па вул. Кальцова

 

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by