Мінск — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно — Аблаты (OMI) на Беларусі

Мінск — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно

9 кастрычніка 2013 - Oblate.by

Парафія Cвятых Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно зарэгістравана 31мая 2007 г. Ёй апякуюцца святары аблаты.

На тэрыторыю Беларусі аблаты прыбылі перад Другой сусветнай вайной. Яны працавалі на Гродзеншчыне: у Навагрудку і Вашкевічах. На жаль, ваеннае ліхалецце выгнала іх з месцаў душпастырскай працы. Застаўся толькі айцец Войцех Навачык — пробашч з Навагрудка. Нястомны аблат перажыў савецкія лагеры ў Сібіры, пасля якіх, хворы, вярнуўся ў навагрудскую парафію, дзе і працаваў да самай смерці. Памёр ён ў 1984 г.

Чарговая старонка гісторыі аблатаў на Беларусі адкрылася толькі ў 1992 годзе.

Святыя Імшы мінскай парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (Зялёны Луг) праходзяць і ў капліцы Душпастырскага цэнтра пры епіскапаце Беларусі па вул. Кальцова, 153. 

Літургіі для вернікаў гэтай парафіі таксама будуць праходзіць і ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (пр. Незалежнасці, 44а).


Расклад набажэнстваў у капліцы Душпастырскага цэнтра (вул. Кальцова, 153):
у нядзелю — 11.00, 18.00
у будні — 18.00
 

Шчыра запрашаем!

{ПОГОДА26850}




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by