ВЕЧНЫЯ ШЛЮБЫ ТРЭЦЯГА З БЕЛАРУСІ — Аблаты (OMI) на Беларусі

ВЕЧНЫЯ ШЛЮБЫ ТРЭЦЯГА З БЕЛАРУСІ

3 верасня 2015 - а. Анджэй Юхневіч ОМІ
article135.jpg

  

 

8 ВЕРАСНЯ - на Свята Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны - як што год у супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі робім для Яе падарунак! :)

  Калі нехта любіць, то гатовы падарыць усё!

  У вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Обры (Польшча) складзе падарунак са свайго жыцця Марыі ў форме вечных шлюбаў 5 манахаў.  Сярод іх наш зямляк - брат ПАВЕЛ ЛЕМЕХ ОМІ. Родам ён з вёскі Сцешыцы (Вілейскі раён). 

  Адзін з важных момантаў у законным фарміраванні аблата гэта вечныя шлюбы (аблацыя). Супрацоўніцтва з ласкай Духа Святога, які дае натхненні, прыводзіць да вырашэння аб канчатковым прысвячэнні сябе праз абяцанні. Складаючы Хрысту вечныя шлюбы чысціні, убоства і паслухмянасці, манахі забавязваюцца любіць свайго Збаўцу ўсім сэрцам – гэтак жа, як і Ён іх палюбіў. Дынамічнасць любові да Хрыста перакладваецца на паслугу дзеля найбяднейшых, найбольш пакінутых і патрабуючых.

 Знакам складзенай вечнай аблацыі будзе аблацкі крыж, які місіянеры заўсёды носяць і які няспынна нагадвае любоў Збаўцы. Айцец Заснавальнік,  св. Яўген дэ Мазэно, назваў у Канстытуцыях крыж пісьмом, якое пацьвярджае пасланніцтва аблатаў да іншых народаў, да якіх яны высланыя.

  З гэтага моманту ў жыцці аблата распачынаецца трывалая (няспынная) манаская фармацыя, якая працягваецца да канца жыцця.

   На працягу ўсяго жыцця аблат намагаецца пазнаваць глыбей свайго Збаўцу, захапіцца Ім, наследваць Яму і ўцелаўляць Ягоныя цноты ў сваім жыцці.

 Чыніць гэта праз штодзённае жыццё ў манаскай супольнасці і выконваныя паслугі дзеля справы найбольш пакінутых, а таксама ў руплівым чытанні св. Пісання, супольнай малітве і асабістых рэкалекцыях.




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by