Яўген дэ Мазэно і апостальская супольнасць — Аблаты (OMI) на Беларусі

Яўген дэ Мазэно і апостальская супольнасць

6 кастрычніка 2014 - а. Анджэй Юхневіч ОМІ
article130.jpg

25 студзеня 1816 года айцы дэ Мазэно, Тамп’е і верагодна Ікар пачалі жыць сумесна ў Экс-ан-Праванс, у будынку даўняга манастыра сясцёр Кармэлітанак, даючы гэтым жа пачатак супольнаснаму жыццю.

На наступны месяц далучаюцца да іх святары Дэбліё і Мі. Супольнасць, ў гэты час, зрэдагавала просьбу да Генеральных Вікарыяў у Экс, дзе прасіла аб дазволе на зацвярджэнне ў дыяцэзіі новай Кангрэгацыі: Місіянераў Праванса. Просьба была разгледжана станоўча, а дзень 25 студзеня 1816 года становіцца пачаткам нашай апостальскай супольнасць.

 

Біблійныя тэксты

 

Дз 2,42-47

І трывалі яны ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. І быў страх у кожнай душы; шмат цудаў і знакаў чынілі Апосталы. Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае; і прадавалі набытак свой і маёмасць, і дзялілі паміж усімі, хто меў патрэбу. Штодня збіраліся аднадушна ў святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народу. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто меў быць збаўлены.

  Дз 4,32-37

Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам і душою, і ніхто не называў уласным нічога з маёмасці сваёй, якая належала яму, але ўсё ў іх было супольнае. Апосталы з вялікай моцаю давалі сведчанне пра ўваскрасенне Пана Езуса, і ўсе яны мелі вялікую ласку. Не было сярод іх нікога, хто б цярпеў нястачу, бо ўсе, хто валодаў зямлёю або дамамі, прадавалі іх і прыносілі грошы ад продажу, і клалі да ног Апосталаў. А раздавалася кожнаму паводле патрэбы ягонай. Юзаф жа, якога Апосталы называлі Барнабам, што азначае «сын суцяшэння», левіт, родам з Кіпра, прадаў зямлю, якую меў, прынёс грошы і паклаў да ног Апосталаў.

   Рым 12, 9-13

Любоў няхай будзе некрывадушнай. Майце агіду да зла, гарніцеся да дабра; любіце адзін аднаго братняю любоўю, апярэджвайце адзін аднаго ў ветлівасці, у руплівасці будзьце нястомныя, духам палымнейце, служыце Пану. Цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве – трывалыя; падтрымлівайце святых; дбайце пра гасціннасць.

  Кал 3,12-15

Апраніцеся ж як выбранцы Божыя, святыя і ўмілаваныя, у шчырую міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць, церпячы адзін аднаго і даруючы сабе ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду; як Пан дараваў вам, так і вы. А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая ёсць повяззю дасканаласці. І няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы, да якога вы пакліканыя ў адным целе. І будзьце ўдзячнымі.

   Ян 13,34-35

Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

   1 Ян 3,17 

Калі хтосьці мае дастатак у свеце і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?

   1 П 3, 8-9 

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумцамі, чулымі, любячымі братоў, міласэрнымі, пакорнымі. Не аддавайце злом за зло ці знявагай за знявагу, але наадварот, благаслаўляйце, бо дзеля гэтага вы пакліканы, каб унаследаваць благаслаўленне.

 

 

З Канстытуцый і Рэгул Місіянераў Аблатаў

   Канстытуцыя 37. 

Мы выконваем нашую місію ў супольнасці і праз супольнасць, да якой прыналежым. Адсюль, нашыя супольнасці маюць апостальскі характар.

Братняя любоў павінна падтрымліваць руплівасць кожнага, у вернасці завяшчанню Заснавальніка: “Практыкуйце дасканала паміж сабою любоў, любоў, любоў, а звонку – руплівасць аб збаўленні душ”.

Аблаты даюць сведчанне перад іншымі, памеры ўзрастання паміж імі камуніі душ і сэрцаў, што Езус жыве паміж імі і стварае іхнюю еднасць, каб высылаць іх на абвяшчэнне свайго Валадарства. 

   Канстытуцыя 3. 

Супольнасць Апосталаў з Езусам гэта мадэль іхняга жыцця. Ён з’яднаў Дванаццаць вакол сябе, каб з іх зрабіць сваіх спадарожнікаў і сваіх прадстаўнікоў (пар. Мк 3,14). Заклік і прысутнасць Пана сярод Аблатаў з’ядноўвае іх сёння ў любові і паслухмянасці, каб нанова перажываць есднасць Апосталаў з Езусам, а таксама – іх супольную місію ў Ягоным Духу.

 

З тэкстаў св. Яўгена дэ Мазэно

 

Да пастуланта Гвібэрта, 20 студзеня 1823 г.

                 Ствараем адну сям’ю, у якой усе члены жадаюць мець адно сэрца і адну душу.

 

Рэкалекцыйныя занатоўкі, 1831 г.

Моцна з’яднаныя з Езусам Хрыстом, іхнім Панам, яны будуць адно, як Яго дзеці, цесна звязаныя з сабою вузамі найгарачэйшай любові; будуць жыць у найдасканальшай паслухмянасці, каб здабыць пакору, у якой маюць так вялікую неабходнасць.

   

Да айца Гвібэрта, суперыёра (настаяцеля) ў Нотр-Дам дзю Ло, 29 ліпеня

 1830 г.

Любоў гэта змацаванне ўсяго нашага жыцця. Любоў, якая ажыўляе суадносіны з Богам, загадала нам адрачыся ад свету і праз разнастойныя ахвяры прысвяціць сябе Божай хвале, нават калі б гэта была ажвяра з нашага жыцця (…).

Падобным чынам, любоў да бліжніх – становіцца істотнай часткай нашага духа. Практыкуем яе найперш паміж сабою, мілуючы сябе ўзаемна, як браты, лічучы нашую супольнасць налепш з’яднанай сямёй, якая існуе на зямлі. Радуемся яе цнотамі, талентамі і іншымі рысамі, якія маюць нашыя браты, перш чым самі іх здабудзем. З лагоднасццю зносім невялікія памаркі, якіх некатрыя не змаглі яшчэ пазбыцца, атуляючы іх плашчом найшчыршай любові і г.д. Калі гаворка ідзе аб іншых людзях, то лічым сябе, у суадносінах з імі, слугамі айца сям’і, якіх заданне – падтрымліваць, успамагаць і весці яго дзяцей праз вытрывалую працу.

 

Да біскупа Бернарда Бвіса ОМІ з Ліможа, 20 лютага 1848 г.

Паводле іхняй Рэгулы, яны жывуць у супольнасці. Гэтая рэгула прадпісвае, каб заўсёды хадзілі па дваіх: Duo saltem ibunt ad missiones.

Я разумею, што часам неабходна адступіць ад гэтага загаду Рэгулы (…). Аднак жа трэба, каб гэта было толькі ў межах выключнасці (…)  Гэта істотна, каб Аблаты ўтваралі супольнасць, у якой заўсёды знойдуць усялякую духоўную дапамогу, якую ім гарантуюць Канстытуцыі.

 

Да айца Эцьена Сэмэрыі ОМІ ў Джафне, 29 верасня 1853 г.

Неабходна вярнуцца, як мага хутчэй да звычаю вандравання па дваіх, не гледзячы на тое, колькі б гэта каштавала. Калі нават страцяць па гэтай прычыне некаторыя місіі, то і так зло будзе меншым, чым страты, якія вынікаюць для нашых членаў з адасабнення.

 

Малітва

Пане, наш Божа, верым, што праз Яўгена дэ Мазэно Ты паклікаў нашую Кагрэгацыю да існавання, як супольнасць місіянераў дзеля ўбогіх і найбольш пакінутых, каб яны маглі спазнаць, хто ёсць Езус Хрыстус і пабачыць сваю дастойгасць у вачах веры. Стаем побач з Хрустом – убогія, чыстыя і паслухмяныя ў апостальскіх супольнасцях і пад апекай Беззаганнай Марыі.

Адары нас ласкай быць годнымі спадкаемцамі думак і волі нашага Заснавальніка. Няхай Твая Боская пячаць, пастаўленая на нашым жыцці і місіі праз кананізацыю Караля Юзафа Яўгена дэ Мазэно, умацуе нашую аблацкую сям’ю у духу і праўдзе. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by