Давайце захапляцца справамі Божымі! — Аблаты (OMI) на Беларусі

Давайце захапляцца справамі Божымі!

24 сакавіка 2014 - Oblate.by
article118.jpg

Давайце захапляцца справамі Божымі!

 

Інтэрв'ю з арцыбіскупам Катабата (Філіпіны), кардыналам Арланда Кеведо OMI.

 

• Ваша Эксцэленцыя, як пачалася асабістая гісторія кардынала і Аблатаў? Як жа здарылася, што Эксцэленцыя стаў Аблатам?

Я рос сярод Аблатаў. Прыслужваў на св. імшыяк міністрант  першым Аблатам, што прыехалі як місіянеры ў Філіпіны. Гэта былоў Marbel – мясцовасці, якая сёння з’яўляецца новай правінцыяй Паўднёвая Катабата, але ў 40-я горад належаў да непадзеленайу той час правінцыі Катабата. Пазней правінцыя была падзелена на пяць частак; Аблаты працуюць ў паўночнай частцы. Гэта вельмі бедная вобласць, дзе жывуць таксама і нашыя браты і сёстры мусульмане. Я рос і захапляўся працай Аблатаў,місіянераў, што прыбылі з Амерыкі. Калі я скончыў срэдную школу ў Братоў Марыстаў,я сказаў Аблатам, што хачу быць адным з іх, і быў прыняты. Пасля завяршэння юнярата і курса філасофіі ў семінарыі ў езуітаў, я скончыў навіцыят у мясцовасці Місіон,штат Тэхас, а затым вывучаў тэалогію ў аблацкім каледжы ў Вашынгтоне. У 1964 годзе я быў пасвечаны ў святары і вярнуўся на Філіпіны, і на працягу наступных 12 гадоў служыў ў архідыяцэзіі Катабата, якой у той час кіраваў Аблат арцыбіскуп Манжэ. Першыя 12 гадоў майго святарства, я працаваў у асноўным як выкладчык ва ўніверсітэце, а таксама служыў выхавацелем у дыяцэзіяльнай семінарыі. Але менавіта аблацкая фармацыя, якую я атрымаў, дапамагала мне супрацьстаяць выклікам на маім шляху.

 

• Якія галоўныя  асаблівасці місіянераў-аблатаў прыцягнулі Вас, Эксцэленцыя?

Думаю, што гэта быў іх місіянерскі запал. Яны, сапраўдныя амерыканцы, са свайго культурнага ўзроўня павінны былі спусціцца да ўзроўня філіпінцаў. Яны працавалі ў бедных прыгарадных раёнах і вёсках; думаю, што іх прастата, іх стараннасць у служэнні прыцягнулі мяне больш за ўсё.

 

• Азіраючыся назад, як Вы думаеце: ці атрымалася ў Вас як Аблата годна працягнуць справу сваіх папярэднікаў?

Я заўсёды хацеў рабіць гэта, хацеў быць як місіянеры. Да прызначэння мяне біскупам, я ўвесь час працаваў у нейкім інстытуце. Але неадступна кіравалі мной ідэі, кааб дзяліць жыццё з іншымі людзьмі і быць з беднымі, асабліва з паслядоўнікамі ісламу. Я веру, што гэта было вынікам жыцця з Аблатамі  і маёй аблацкай фармацыі.

 

• Востраў Мінданаа і рэгіён Катабата напрацягу дзесяцігоддзяў былі раёнамі палітычнага канфлікту. Наколькі складана быць біскупам у такой епархіі?

Спачатку ў Кідапаван, у епархіі, дзе я быў біскупам раней, было шмат канфліктаў з-за надзвычайнага становішча. Я быў біскупам на тэрыторыі, дзе Касцёл быў пераследаваны, таму што нас падазравалі ў падрыўной дзейнасці і кантактах з камуністамі. Вядома, гэта было не так, але падазрэнні прывялі да шматлікіх забойстваў, катавання і знікнення нашых свецкіх вернікаў, у тым ліку да смерці італьянскага місіянера. У Катабата сітуацыя іншая. Вядома, архідыяцэзія Катабата прайшла праз пэўныя перыяды хваляванняў і канфліктаў паміж мусульманскімі паўстанцамі Моро і ўрадам. Але гэта была палітычная барацьба, а не рэлігійная. Нягледзячы на гэта, на мясцовым узроўні нам удалося пасябраваць з мусульманамі. Многія з лідэраў паўстанцаў з'яўляюцца выпускнікамі нашыхкаталіцкіх школ у архідыяцэзіі, а некаторыя былі студэнтамі Універсітэта Нотр-Дам, калі я быў ​​яго дырэктарам. У гэтым трывожным стане часам бывае занадта шмат рэкламы, таму што гэты канфлікт не існуе ва ўсёй дыяцэзіі, а толькі ў некаторых яе частках. Тым не менш, я занепакоены, таму што, на жаль, ёсцьяшчэ шмат пытанняў па лініі каталікі - мусульмане.

 

• Якія планы Эмінэнцыі на будучыню і надзеі як кардынала ў дачыненні да яго дыяцэзіі і Касцёла ў цэлым?

Я пастыр архідыяцэзіі Катабата, але думкамі акружаю, вядома, усю супольнасць ў Мінданаа. Востраў Мінданаа мае пяць арцыбіскупаў і, здаецца, 22 біскупаў. Я павінен утвараць еднасць з імі,  каб аб некаторых праблемах гаварыць у адзін голас. Я не магу выказваць толькі сваё асабістае меркаванне, таму што мэдія заўсёды робяць акцэнт на тым, што калі кардынал кажа, то робіць гэта ад імя ўсіх. Гэта не зусім праўда, але я павінен быць мудрым і дасведчаным, каб сапраўды гаварыць ад імя ўсіх біскупаў Мінданао. Першай задачай і ў той жа час надзеяй з’яўляецца супакой: супакой на тэрыторыі цэнтральнай часткі Мінданаа, супакой ва ўсёй архідыяцэзіі Катабата.  Другая - гэта надзея на паляпшэнне адносін паміж хрысціянамі, мусульманамі і мясцовым насельніцтвам праз міжрэлігійны дыялог. Яшчэ адно маё жаданне для народа Катабата – гэта эканамічнае развіццё ў рэгіёне для ўсіх, незалежна ад веравызнання. Але самай галоўнай  задачай з'яўляецца ўмацаванне веры як хрысціянаў, так і мусульман і паслядоўнікаў традыцыйных рэлігій, каб гэта аб’яднала нас для супакою і міжрэлігійнага дыялогу, заснаванага на веры. Я хацеў бы настойваць менавіта на гэтым.

 

• Ці як аблат мог бы Ксёндз Кардынал узгадаць субратоў, якія мелі і маюць пастаянны ўплыў на жыццё Эмінэнцыі ?

Такіх людзей многа. Першым з іх быў арцыбіскуп Жэрар Монжэ. Ён быў канадцам, які атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Злучаных Штатах, а затым стаў кіраўнікам першых 7 Аблатаў, якія прыбылі на Філіпіны ў 1939 годзе. Гэта быў тып чалавека вельмі дынамічнага. Ён быў прасты і заўсёды усміхаўся. Другі - арцыбіскуп Філіп Сміт. Ён быў маім навуковым кіраўніком ў часы, калі я вывучаў філасофію, а затым маім папярэднікам ва Універсітэце Нотр-Дам і непасрэдным папярэднікам як арцыбіскуп. Яго прастата, шчодрасць і дабрыня вельмі натхнялі мне. Трэці - мой былы кіраўнік ва Універсітэце Нотр-Дам, а. Роберт Саліван. Ён быў вялікім інтэлектуалам. Ён неўсміхаўся занадта часта, але затое ставіўся па-бацькоўску і заўсёды чалавек, які меў праблемы,мог разлічваць на яго. Аднак першым, тым, хто прыцягнуў мяне да Аблатаў,быў мой парафіяльны святар айцец Іосіф Квін, аблат са Злучаных Штатаў. Ён быў вельмі высокім. Гэта менавіта яму я служыў у св. імшы як міністрант.  Да самай смерці ён насіў ваенныя боты. Я мяркую, што ён належаў да ліку тых, каго падчас Другой сусветнай вайны трымалі ў канцлагеры ў Маніле. Трэба таксама ўзгадаць і маіх выкладчыкаў. Адным з іх быў а. Джэры Кэнэдзі, які выкладаў Святое Пісанне ў Вашынгтоне, ён быў маім духоўнікам і таму, безумоўна, адыграў важную ролю на маім духоўным шляху. У часы паслушніцтва - і варта адзначыць, што тады мне было 17 гадоў, і я вельмі тужыў па далёкім Філіпінам два чалавекі натхнялі мяне: а. Ларры Седел  і Генры Янвіэр, старэйшы аблат, яго асістэнт,які належаў да вядомай Кавалерыі Хрыста і ездіў верхам на канях. Гэтыя людззі ставіліся да мяне вельмі цёпла і зразуменнем. Нарэшце, я хацеў бы згадаць усіх аблатаў у Катабата, якія як група з’яўляюцца для мяне крыніцай натхнення, таму што жывуць побач з людзьмі і вельмі проста.

 

• Што Эмінэнцыя як Аблат хацеў бы сказаць ўсёй аблацкай сям'і ?

Я сапраўды не магу зразумець цудоўных дарог, якімі Бог вядзе мяне па жыцці. Я ўжо другі кардынал-аблат, які жіве, пасля кардынала Фрэнсіа Джорджа, майго добрага сябара. Давайце захапляцца ўсімі вялікімі цудамі, якія Бог робіць у нашым жыцці. Я таксама думаю, што мы як аблаты павінны быць узорам прысвечанага жыцця, гэта значыць, жыцця,адданага Богу. Так, не толькі манахіні, а і ўсе святары, усе ахрышчаныя прысвечаны Богу, але мы павінны быць ўзорам веры. З-за праблем, праз якая ідзе сучасны свет, мы павінны быць ўзорам надзеі на лепшую будучыню для людзей, якія маюць праблемы. Мы таксама павінны быць ўзорам прастаты і пакоры. Нашым стылем жыцця і нашым асабістым прыкладам мы будзем казаць гучней, чым словамі.

Інтэрв'ю правёў а. Shanil Джаявардена OMI




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by