Вячэрняя малітва — Аблаты (OMI) на Беларусі

Вячэрняя малітва

11 снежня 2013 - Oblate.by
article73.jpg

Вячэрняя малітва 
Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама за ўсё Цябе перапрасіць.

Зрабі кароткі рахунак сумлення, прыгадай, што нядобрае ўчыніў, сказаў альбо падумаў на працягу дня. Якія абавязкі занядбаў?
Ці быў ты сёння лепшы, чым учора? За добрае падзякуй Богу, за грахі – перапрасі.

Божа, Ойча найлепшы, шкадую і перажываю ўсім сваім сэрцам, што Ця--
бе – Найвышэйшае Дабро – грахамі абразіў і засмуціў. Адчуваю сорам і агіду да ўсіх сваіх грахоў і цвёрда пастанаўляю выправіцца з дапамогаю Тваёй ласкі, аб якой пакорна прашу Цябе. Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага!
О мой Езу, будзь для мяне не Суддзёю, але Збаўцам!

Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і змёртвыхпаўстання Твайго Сына, Пана нашага, Езуса Хрыста, захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Апекуна, каб ён ахоўваў нас ад подступаў шатана. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану Імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by