Малітва ў цярпенні — Аблаты (OMI) на Беларусі

Малітва ў цярпенні

11 снежня 2013 - Oblate.by
article75.jpg

Малітва ў цярпенні
Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб ўсе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць.
Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана мы церпім за нашы грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы Імя Твайго.
Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, шатана, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць Яго цярпенні, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе перашкоды.
Ойча, калі Ты хочаш, то аддалі ад мяне гэты келіх, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн. 




Каментары (1)
A # 24 сакавіка 2014 у 01:03 0
1
Дадаць каментар
RSS-стужка RSS-стужка каментароў

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by