ЯК МОЛЯЦЦА АБЛАТЫ? — Аблаты (OMI) на Беларусі

ЯК МОЛЯЦЦА АБЛАТЫ?

2 верасня 2015 - а. Анджэй Юхневіч ОМІ
article134.jpg

 АБЛАЦКІ

МАЛІТОЎНІК

Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі

ЧАСТКА І

 

МАЛІТВЫ

І

ШТОДЗЁННЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ

 

 

1.    Літургія Гадзінаў

 “Праз літургію гадзінаў, малітву Касцёла, Увазлюбленнай Хрыста, аблаты праслаўляюць Айца за вялікія цуды і прошваюць благаслаўлення для сваёй місіі. Звычайна кожная супольнасць разам чытае частку божага Афіцыума. Там, дзе гэта магчама, запрашаюць вернікаў удзельнічаць у гэтай афіцыяльнай малітве Касцёла” (К33)

 

 Айцец Заснавальнік

Артукул 33 Канстытуцый прад’яўляе думку Заснавальніка на конт супольнага чытання святога афіцыума. Гэта паслуга Зграмадження (глдз. Канстытуцыі з 1927 г., гл. І, раздз. 1, арт. 4) і “крыніца благаслаўленняў, якія зыходзяць з неба на паслугоўванне цэлыгы Зграмаджэння”(там жа, гл. І, раздз. 3, §6, арт. 1).

Аблацкі звычай

Згодна з заахвочваннем ІІ Ватыканскага Сабора (Канст. аб Св. Літургіі, № 99), аблацкія супольнасці сёння карыстаюцца Ютранню, як ранішняй малітвай, а Нешпарамі, як вячэрняй малітвай. Да малітавы на працягу дня далучаецца падрабязны рахунак сумлення. Пасля Малітвы на заканчэнне дня, супольна або прыватна, адмаўляецца “Ты ўся прыгожая, Марыя…” (пар. Ген. кап. 1856 г.).

 

2.    Ранішняя малітва

“Адзінства свайго жыцця аблаты дасягаюць у Езусе Хрысте і праз Яго (…) як пілігрымы, праходзім гэты шлях разам Езусам у веры, надзеі і любові” (К 31).

 Айцец Заснавальнік

Для свайго Зграмаджэння Заснавальнік прыняў ранішнюю малітву, якою сам карыстаўся ад сэмінарыйнага часу, у парыжскім  Сэн-Сюльпіс. Трынітарны кшталт гэтай малітвы, паводле яго адчуццяў, выказвае істоту нашага паклікання: жыць, як сапраўдныя суны Божыя, наследваць Хрыста і працаваць дзеля хвалы Божай, пад натхненнем Духа Святога.

Аблацкі звычай

Некаторыя аблаты адмаўляюць яшчэ дадаткова традыцыйную малітву, якую напісаў кс. Альер, заснавальнік сюльпіцыянаў. Нагадваем тут яе паводле першага аблатскага малітоўніка з 1858 г., з некаторымі зменамі, уведзенымі праз Даведнік з 1958 г.

Супольнасць, паводле сваёй пратрэбы, можа прыняць нейкую іншую штодзённую малітву, якая будзе выказваць яе жыццё з Панам, згодна з прапановай Рэгулы 20: “Нашым спатканням з Панам могуць паспрыяцьновыя формы малітвы асабістаў і супольнай. Прыймаць іх будзем з праніклівасццю і адкажам на пытанні, якія ў нас паявяцца”.

 

ранішняя малітва

да найсвяцейшай тройцы

Кіраўнік: У імя Айца, і Сына, і Духа Святога.

Супольнасць: Амэн.

К.: Няхай будзе благаслаўлёнай святая і нералучная Тройца.

С.: Цяпер і заўсёды, і навякі вечныя. Амэн.

К.: Найсвяцейшая і хвалы найдастойнейшая Тройца, у Трох Асобах Адзіны Божа, дазволь, каб я ў Езусе Хрысце, нашым Пасрэдніку, і дзякуючы ласцы Духа Святога, мог годна цябе праслаўляць.

 

Паклонімся Найсвяцейшай

Тройцы

Ойча Спрадвечны, як майму Стварыцелю заношу Табе паклон праслаўлення. Праслаўляю тваю любоў і бязмарную дабруню, што Ты з велічы сваёй пажадаў зірнуць на гэты зямны прах і даць яму кшталт на сваё падабенства, клічучы мяне да жыцця.

Езу Хрысце, Спардвечнае Слова, аддаю табе пашану, як майму Адкупіцелю. Праз Боскую прыроду роўны Айцу Нябеснаму, Ты стаўся да нас падобным праз Маці. Ты прыняў постаць слугі, каб праз сваё ўбогае жыццё, смерцць у прыніжэнні і хвалебнае змёртвыхпаўстанне навучыць нас, што ў жыцці маем выконваць учынкі пакуты, а ў хвіліну смерці – прыняць прыгавор смерці ў адчуцці віны і пакоры, каб, паводле Твайго прыкладу, змёртвыхпаўстаць да хвалы дзяцей Божых.

Духу Святы, праслаўляю Цябе, як крыніцу маёй святасці. Сцёршы мае правіны агнём сваёй святасці, ты прыходзіш да майго сэрца, каб жыццё маё насачыць святасццю, якая выплывае ад Айца і Сына, і каб дадарыць мяне ўдзелам у Іх хвале.

 

Складзем Богу чыны ўдзычнасці

Ойча Спрадвечны, дзякую Табе за дар жыцця. Ты з такою любоў’ю стварыў мяне і прадтрымваеш, негледзячы на мае памылкі, бо Ты ласкавы. Асабліва дзякую Табе цяпер, Ты пажадаў захаваць мяне гэтай ноччу і адарыць новым днём жыцця, каб я служыў Табе і праслаўляў Тваё імя.

Дзякую Табе, Сыну Божы! Колькі ж разоў цяжкасцці Твайго жыцця і цярпенні Тваёй смерці захавалі мяне ад пекла. Табе я таксама адудзячваюся за ўсе даброты, якія ёсць у Касцёле.

Духу Святы, складаю Табе падзяку за дары і ласкі, якія так шчодра Ты праліваў на маю душу, а хоць я так часта да іх быў недбайны, Ты безперапынна аднаўляў ва мне сваё жыццё.

 

Просім Бога аб прабачэнні

Ойча Спрадвечны, Ты ў свяёй дабрыні даў мне цела і душу, а я іх злаўжываў для граху. Негледзячы на гэта, Ты працягваеш мяне падтрымваць, бо Ты бязмежна міласэрны. Прызнаю гэта са скрухай і прашу прабачэння.

Сыну Божы, прабач мне маю нядбайнасць і замаруджанасць:

што так мала я навучыўся са вятых прыкладаў Твайго жыцця

– даруй мне Пане;

што евангельскія рады за мала ўцелаўляў у штодзенным жыцці;

– даруй мне Пане;

што Ты не знаходзіў ва мне пладоў на меру Тваіх ласк і святых сакрамантаў, якія я праймаў

– даруй мне Пане.

Святы Духу, акажы мне сваю міласэрнасць і змілаванне:

што столькі разоў я пагарджаў Тваім натхненнем і святлом

– прабач мяне, Святы Духу;

што я быў глыхі на Твой голас і згрызоты сумлення

– прабач мяне, Святы Духу.

 

Ахвяруем Богу сябе і свае учынкі

Ойча Спрадвечны, аддаю Табе усе учынкі сёняшняга дня. Хачу ўсё рабіць для Цябе, неўзіраючы на асабістую прыемнасць і задавальненне.

Табе, Спардвечнае Слова, ахвярую ўсе думкі і словы, і ўжо цяпер асуджаю тыя, якія будуць пустымі і некарыснымі.

Табе, Святы Духу, прысвячаю пачуцці майго сэрца, адракаючыся ад тых, якія вуплываюць са злых схільнасцяў і пашкоджанай прыроды.

Ойча Спрадвечны, удасканальвай маю душу!

Сыну Божы, асвячай мяне!

Духу Найсвяцейшы, натхні мяне сваім жыццём!

 

Клічам таксама да Найсвяцейшай Маці

О, Марыя, Беззаганная Панна. Ты з’яўляешся найдасканальшай прыхільніцай Айца Нябеснага, непараўнальнай Маці Божага Сына і Абранніцай Духа Святога. Абуджай і ў маім сэрцы тыя ж святыя пачуцці, якія Цябе ажыўлялі, калі Ты разважвала ў сваім сэрцы аб’яўленыя Табе таямніцы. Дапамажы мне, каб я, злучаны з усімі святымі, якія сузіраюць Найсвяцейшую Тройцу, глыбока перажыў разважваныя праўды аб Тваім Сыне, а маім Збаўцы.

 

Малітва Панская

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

 

Анёльскае прывітанне

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

 

Апостальскі Сімвал веры

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.

Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

 

3.    Медытацыя

“У ціхай і пацяглай малітве праз кожны дзень, аблаты дазволяць Пану сябе фармаваць і ў Ім знаходзяць натхненне для сваіх паступкаў. Паводле сваёй традыцыі, штодзённа прысвячаюць адну гадзіну медытацыйнай малітве”(К33)

 

Айцец Заснавальнік

Паводле меркавання Яўгена дэ Мазенода, муж апостальскі павінен быць унутраным чалавекам. Гатае глыбокае перакананне праяўляецца ўжо у першых пісьмах да а. Тамп’ра і вяртаецца кажны раз, калі паяўляецца дзеля таго магчымасць. Ён ведае, што ўнутранае жыццё можа знаходзіць спажыву ў апостальстве, аднак націскае на тое, каб яно насычалася непасрэдна са мваіх крыніц. Сярод гэтых крыніц медытацыя займае першае месца.

У першыя гады свайго святарства а. дэ Мазенод спазнаў многа цяжкасцяў, каб у сваім жыцці ўсталяваць задавальняючы баланс паміж малітвай і дзеяннем. Пачаткова, ён спрабаваў заставацца верным парадку дня добрага семінарыста. Пазней, аддаўся бязмежна апостальскай дзейнасці. Шкадаваў за гэта: “Не пераканаю сабе так лёгка, што чынныя любоў да бліжняга можа замяніць усё, стацца для мяне медытацыяй, падрыхтаваннем да Св. Імшы, падзякай (пасля яе), наведваннем Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітвай і г.д.” (Рэкалекцыі, кастрычнік 1818 г.). Зазам з узростам у Пану, яго падыход спрашчаецца. Справа лдя яго становіцца ў меншай ступені праблемай дасягнення баланса, а ўсё больш – выклікам да “супрацоўніцтва з усіх сіл з Божай воляй і атрыманымі ласкамі” (Рэкалекцыі 1832 г.). Апосталькі муж заўсёды дзейнічае ў еднасці з Божай воляй. Каб лепш гэтую Божую волю распазнаць, медытацыя пазастаецца для его абавязковым шляхам.

 

Аблацкі звычай

Канстытуцыі і Рэгулы патрабуюць ажно да 1966 года, каб аблат прысвячаў 45 хвілін – уключна з ранішняй малітвай – на медытацыю разам з супольнасці ў капліцы, перад Святой Імшой, і поў гадзіны ўвечары перад Найсвяцейшым Сакрамантам. Езус, Пан і Збаўца, павінен быць звычайнай тэмай гэтай малітвы. (глядз. КК і РР 1928 г., арт. 254)

Заснавальнік на столькі сур’ёзна падыходзіў да гэтага практыкавання, што нават місіянеры, якія прапаведуюць не павінны былі яго скарачаць і гэта негледзячы на на патрэбы іх паслугоўвання. Аблаты ніколі не прынялі аднаго, выключнага метаду медытацыі. Навіцыюшам часта прапаноўвалася сюльпіцыяньскі метад, метад св. Ігнацыя Лаёлы і св. Альфонса Лігуоры. Сюльпіцыянскі метад вядзе асобу да з’яднання з Езусам Хрыстом, Уцелаўлённым Словам, дзеля цэлебрацыі Божага культы і адлюстравання ў сваім духу і сэрцы пастаў і духа Хрыста. Ён прапануе тры этапы: адарацыя (глядзець на Езуса), камунія (злучацца з Езусам), супрацоўніцтва (дзейнічаць у Хрысце). Метад св. Ігнацыя Лаёлы можна знайсці ў яго “Духоўных практыкаваннях”. Метад св. Альфонса Лігуоры па сваёй сутнасці складаецца з чытання, за якім ідуць адчуцці і пастановы. Усе метады накіроўваюцца да таго, каб у духу ўдзячнасцці ўзмацняліся сяброўскія повязі з Богам, які прабывае ў нас са сваёй любоўю і міласэрнасццю. Негледзячы на выкарыстаны метад, аблацкая медытацыя мае апостальскі напрамак: чыніць яго здольным распавядаць іншым пра Таго, якога цераз яе адкрыў і палюбіў. Яна бярэ за своў прадмет (роздуму) Езуса Хрыста і Яго спосаб рэалізацыі волі Айца. Раніцай мы разважваем у таварыстве Марыі, да якой асаблівым чынам звяртаемся на пачатак і на заканчэнне практыкавання. Вячэрнюю медытацыю перажываем супольна ў прысутнасці Найсвяцейшага Сакрамэнта, як размову-адпачынак з Езусам і спатканне з Ім усёй аблацкай сям’і.

 

на пачатак медытацыі

К.: Прыйдзi Дух Святы, напоўнi сэрцы сваiх верных i распалi ў iх агонь Тваёй любовi. Спашлi Духа Твайго – i ўзнiкне жыццё.

У.: I адновiш аблiчча зямлi.

К.: Молiмся:

Божа, Ты навучаеш сэрцы вернiкаў святлом Духа Святога, дай нам у тым жа Духу пазнаць праўду i заўсёды радавацца Яго суцяшэннем. Праз Хрыста, Пана нашага.

У.:Амэн

 

К.: О Марыя, Панна Беззаганная, Ты з’яўляешся нейлепшай ушанавальніцай Айца Нябеснага, непараўнальнай Маці Божага Сына і Абранніцай Духа Святога. Разбуджай і ў маім сэрцы тыя ж святыя пачуцці, якія ажыўлялі Цябе, калі Ты разважвала ў сваім сэрцы аб’яўленыя Табе таямніцы. Дапамажы мне, каб я, злучаны са святымі, якія сузіраюць Найсвяцейшую Тройцу, глыбока перажыў разважваныя праўды аб Тваім Сыне, а маім Збаўцы.

 

на пачатак медытацыі

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзiца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты заступнiца наша, з Сынам Сваiм нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.

 

О Езу, які жывеш у Марыі, прыдзі і жыві ў Тваіх слугах: духам святасці сваёй, паўнатой сваёй моцы, праўдай сваіх цнотаў, дасканаласьццю шляхоў сваіх, удзелам таямніц сваіх. Над усялякай супраціўнай моцай запануй Духам Тваім, дзеля хвалы Айца. Амэн.

 

анёл панскі

Для нас, аблатаў, малітва гэта мае дапамагчы расцягнуць на ўвесь дзень кантэмпляцыю таямніц Хрыстовага жыцця – у духоўнай прысутнасці Марыі. У велікодны перыяд адгаварваецца малітва “Regina coeli”, “Каралева неба”, праслаўляючы Бога за таямніцу змёртвыхпаўстання Хрыста

 

Анёл Панскi звеставаў Панне Марыi

– I зачала ад Духа Святога.

Вiтай, Марыя…

Вось я, слуга Панская,

– Няхай мне станецца паводле слова Твайго.

Вiтай, Марыя…

А Слова сталася Целам

– I пасялiлася мiж намi.

Вiтай, Марыя…

 

К: Малiся за нас, Святая Мацi Божая.

У: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

К: Молiмся:

Усемагутны Божа, просiм Цябе, улi ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго i крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыi, былi даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.

У: Амэн.

Хвала Айцу… (3 разы)

 

Каралева неба

 

Каралева неба, радуйся, Аллелюя.

Бо Той, каго Ты заслужыла насiць, Аллелюя.

Змёртвыхпаўстаў, як i сказаў, Аллелюя.

Малi за нас Бога, Аллелюя.

К: Весялiся i радуйся Панна Марыя, Аллелюя.

У: бо ўваскрос Пан наш, Аллелюя

 

К: Молiмся:

Божа, якi праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесялiць свет меў ласку, дай, просiм, каб праз Ягоную Мацi Панну Марыю мы дасягнулi радасцi жыцця вечнага. Праз Хрыста, Пана нашага.

У: Амэн.

Хвала Айцу… (3 разы)

 

4.    Эўхарыстыя і малітва падзякі

“Эўхарыстыю, крыніцу і вяршыню жыцця Касцёла, аблаты ставяць у цэнтры свайго жыцця і дзейнасці. Яны будуць так жыць, каб маглі штодзённа яе годна цэлебраваць. Праз удзел усёй сваёй сутнасццю, яны ахвыруюць сябе разам з Хрыстом Збаўцам. Праз таямніцу судзеяння з Ім, яны аднаўляюцца, зацесняюць вузы сваёй апостальскай супольнасці і пашыраюць гарызонты сваёй руплівасці ажно да межаў свету” (К 33)

 

Айцец Заснавальнік

Пакуль ніхто мне не давядзе, – пісаў Яўген дэ Мазенод на парацягу дзён, якія непасрэдна папярэджвалі яго святарскія пасвечанні – што існуе на свеце нейкая чыннасць, якая аддае больш хвалы Богу, больш дае карысці для збаўлення душ і для асвячэння святара – дагэтуль я кожны дзень буду адпраўляць Імшу …” (Eugène Baffie, Esprit et vertus dEugène de Mazenod, стр. 151-152).

Нават падчас падарожжа або калі хварэў, ён заставаўся верным гэтай пастанове, часам нават цаной гераічнага намагання. Яго Дзённік і пісьмы адкрываюць перад намі, у якой ступені ён быў з’яднаны з Панам, цэлебрыючы Эўхарыстыю. Айцец Заснавальнік раіў працяглую падзяку пасля Эухарыстыі.

 

Аблацкі звычай

У нашых супольнасцях штодзённы цэлебруем Эўхарыстыю. Канцэлебраванне зусім слушна сталася звычайнай практыкай пасля ІІ Ватыканскага Сабора, які паказвае яго, як шчаслівае праяўленне еднасці святарства (LG 57,1).

 

Малітва да Панны Марыі пасля св. Камуніі

 

Марыя, Панна і Найсвяцейшая Маці, вось я прыняў Твайго наймілейшага Сына, якога Ты зачала ў сваім прачыстым улонні і нарадзіла, якога Ты па-мяцярынску карміла і адорвала пяшчотамі. Цяпер з пакорай і любоўю аддаю Табе Таго, чыя прысутнасць была для Цябе радасццю і перапаўняла шчасццем, каб Ты ўзяла Яго ў свае абдымкі, любіла сваім сэрцам і ахвяравала Найсвяцейшай Тройцы, дзеля ушанавання Яе найвялікшага гонару, дзеля ўшанавання і хвалы Тваёй, а такасама за патрэбы ўсяго свету. Прашу Цябе, найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне прабачэнне ўсіх маіх грахоў і шчодрыя ласкі, каб адгэтуль я больш аддана служыў Богу. Выпрасі мне таксама ласку трываласці да канца, каб я разам з Табою мог Яго праслаўляць праз усю вечнасць. Амэн.

 

5.    Падрабязны Рахунак

“…Аблаты прысвячаюць сябе розным шматлікім апостальскім паслугам, і ў той жа час кожная падзея іхняга жыцця стварае магчымасцць сустрэцца з Хрыстом, які праз іхаддаецца іншым, а ім аддаецца праз тых. Захоўваючы атмасферу маўклівасці і ўнутранага супакою, яны шукаюць прысутнасці Пана ў сэрцах людзей і ў здарэннях штодзённага жыцця, а таксама ў Божым Слове, малітвах і сакрамэнтах” (К 31)


“Рахунак сумлення становіцца для іх прывілеяванай магчымасццю разпазнаваць заклікі і прысутнасць Пана, ва ўсім іхнім жыцці, і ставіць сабе пытанні пра сваю вернасці ў адказванні Яму”

(К 33)

 

Айцец Заснавальнік

Айцец Заснавальнік упісаў падрабязны рахунак (сумлення) да Рэгул першага выдання (1818 г.). яны нагадваюць, што “усе будуць рабіць супольна рахунак сумлення перад абедам” (Missions Р 78, 1951, стр. 62). Для яго было гэта важным практыкаваннем, як аб тым сведчаць рэкалекційныя занатоўкі.

 

Аблацкі звычай

Традыцыйная форма падрабязнага рахунку сумлення змяшчае пяць элементаў:

1. Спатканне з Божым Словам праз прачытанне фрагмента Святога Пісання.

2. Заклік Духа Святога дзеля атрымання ласкі і святла.

3. Роздум над сваім унутраным жыццём у цішыні, найлепш займаючыся толькі адной цнотай або вызначанай слабасццю.

4. Малітва да Найсвяцейшай Маці (О Пані мая) і святых (Літанія), набажэнства да якіх захоўваецца ў Зграмаджэнні і, асабліва, якія былі прапаведнікамі і місіянерамі.

5. Малітва за касцёл і Зграмаджэнне

 

Калі молімся літаніяй, можна дабаўляць імёны сучасных святых і шанаваных праз лакальны Касцёл. У цэлым, можна ўводзіць мадыфікацыі паводле патрэбаў супольнасці. Малітвы, якія ідуць пасля, гэта спроба дапасавання традыцыйных малітваў. Час цішані, прызначаны для роздуму, – згодна з традыцыяў гэтага практыкавання – дазваляе нам адкрыць у сябе: у чым мы хадзілі , а ў чым не хадзілі за Божай воляй (рахунак сумлення). Іншы метад падрабязнага рахунку абапіраецца на пошуках таго, што Бог здзейсніў у нас (асведамленне самому сабе): “разпазнаваць заклікі і прысутнасць Пана, ва ўсім іхнім жыцці” (К 33). Робячы штоднёвы разлік, мы сабе прыпамінаем не толькі нашыя памылкі, але таксама і духоўны стан, думкі, пачуцці, натхненні Духа Святога. Такім чынам, падрабязны рахунак сумлення мае быць практыкай распазнавання духаў.

 

К: О мая Пані,

У.: Святая Марыя, поўны веры, што ў Табе знайду найлепшы прытулак, і давяраючы Тваёй вернасці, аддаю міласэрнасці Тваёй, пад Тваю асаблівую апеку і абарону маю душу і цела. Давяраюся Табе сёння, у кожны дзень і ў хвіліну маёй смерці.

Табе прыношу ўсе спадзяванні і радасці, досведы і маю слабасць, жыццё ўцэлым і апошні подых.

А Ты ўчыні, цераз сваё заступніцтва і заслугі, каб я ўсё ў сваім жыцці абмяркоўваў і выконваў паводле волі Тваёй і Твайго Сына. Амэн.

 

Аблацкая Літанія

 

Кірые, элейсон.                  Хрыстэ, элейсон.

                                           Кірые, элейсон.

Хрыстэ пачуй нас,            Хрыстэ, выслухай нас

Ойча з неба, Божа,             – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,        ››

Духу Святы, Божа,                            ››

Святая Тройца, Адзіны Божа,           ››

Святая Марыя,

без граху зачатая,    – маліся за нас.

Панна, Маці Бога,                             ››

Каралева нашага Зграмаджэння,      ››

Усе Анёлы Божыя,              – маліцеся за нас.

Святы Юзэфе,                      – маліся за нас.

Святыя патрыярхі

і прарокі,                   – маліцеся за нас.

Святыя Пётра і Паўле,                     ››

Святыя Апосталы

і Евангелісты,                         ››

Святыя вучні Пана,                          ››

Благаслаўлёны

Юзэфе Цэбуля,           – маліся за нас.

Благаслаўлёны Эстэбане і мучанікі іспанскія,

                                               – маліцеся за нас.

Усе святыя мучанікі,            – маліцеся за нас.

Святы Каралю Барамей,       – маліся за нас.

Святы Францішку Сальскі,             ››

Святы Альфонсе Лігуоры,               ››

Благаслаўлёны

Юзэфе Жэрард,                      ››

Святыя біскпы і вызнаўцы,  – маліцеся за нас.

Святы Тамашу Аквінскі,      – маліся за нас.

Святыя доктары Касцёла,    – маліцеся за нас.

Святы Дамініку,                    – маліся за нас.

Святы Ігнацыю Лаёла,                    ››

Святы Францішку Ксавэрыю,        ››

Святы Вінцэнты Ферэрыю,            ››

Святы Філіпе Нэры, ,                      ››

Святы Вінцэнты дэ Поль,               ››

Святы Юзэфе Каласанс,                 ››

Святы Леанарде

з Порта Маўрыцыя,               ››

Святы Яне Леанардзі,                     ››

Святыя святары і законнікі, – маліцеся за нас.

Святая Тэрэза Авільская,     – маліся за нас.

Cвятая Тэрэза

ад Дзіцятка Езус,                   ››

Святыя панны і ўдовы,     – маліцеся за нас.

Усе святыя Божыя, ,                        ››

Езу Хрыстэ,

Збавіцелю наш,          – пачуй нас.

Езу Хрыстэ,

Адкупіцелю наш,       –  выслухай нас.

Езу Хрыстэ,

Святар і Ахвяра,        –  змілуйся над намі.

 

Малітва за Касцёл і Зграмаджэнне

К: Памятай, Пане, пра свой Касцёл.

У: Сцеражы яго ад усялякага зла і ўдасканальвай у тваёй любові.

К: Кіруй святым Айцом, папам N.

У: Ахоўвай яго і узмацняй сваім Духам.

К: Благаслаўляй нашае Зграмаджэнне.

У: Няхай абвяшчае праз словы і ўчынкі “кім ёсць Езус Хрыстус”.

К: Падтрымвай нашага Айца Генерала.

У: Каб кіраваў Зграмаджэннем паводле духа Яўгена дэ Мазенода і быў для аблатаў знакам еднасці.

К:Дабаўляй сіл місіянерам.

У: Каб былі вернымі і адважнымі слугамі Твайго Владарства.

К: Чувай над нашымі адсутнымі братамі.

У: Абараняй іх увесь час Тваёю любоўю.

К: Пакліч іншых людзей да ўдзелу ў нашым жыцці і працы.

У: Пашлі працаўнікоў на Тваё жніво.

К: Узнагародзь тых, хто нам дапамагае.

У: Адары жыццём вечным усіх, хто дзеля хвалы твайго Імя рабілі нам дабро.

 

Ойча наш…

 

Молімся:

Пане Езу Хрыстэ, Найвышэйшы Святар і адначасова Гостыя, Ты сваім Целам і Крывёю аднаўляеш сілы слугаў, якіх сабе прысвяціў; будучы ўдзельнікамі Твайго святарства, просім Цябе дай нам ласку годна жыць пакліканнем, да якога Ты нас прызваў, і аддана карміць Твой народ словам і прыкладам.

Слугаў Тваіх, Пане, сабраных у Тваё Імя і якія адзін хлеб спажываюць, надзялі такім пачуцём еднасці, каб іх узаемная любоў, ветлівасць у паслугоўванні і святасць жыцця – паўсюль сведчылі аб прысутнасці Хрыста.

Божа, Ты ёсць любоў: тым, якія з Цябе нарадзіліся і кормяцца Тваім хлебам, дай ласку ўзаемнай любові, каб Твой супакой, які пераўзыходзіць усе радасці, сцярог нашыя сэрцы і розумы ў Хрысце Езусе, Тваім Сыну, нашым Пану, які з Табою і Духам Сятым жыве і валадарыць, цяпер і на векі вечныя. Амэн.

 

Angelus Domini або Regina caeli


 

6.    Малітвы пры стале 

 

“…Аблаты прысвячаюць сябе розным шматлікім апостальскім паслугам, і ў той жа час кожная падзея іхняга жыцця стварае магчымасцць сустрэцца з Хрыстом” (К 31) 

Благаслаўляць Бога – гэта абвяшчаць Ягоную шчодрасць. Благаслаўляць асоб і рэчы – азначае аддаваць Богу тое, што Ён асвяціў: “Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах” (Эф 1,3)

 

Перад пасілкам

К: У імя Айца, і Сына, і Духа Святога.

С: Амэн.

К.: Благаславі + Пане Божа,

С.: Нас і гэтыя дары, якія з Тваёй дабрыні спажываць будзем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Пасля пасілка

К.: Дзякуем Табе,

С.: Пане Божа, за гэтыя дары, якія мы з Тваёй дабрыні спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


7.    Наведванне ў інтэнцыі місій

 Унашай традыцыі астаецца тое, што пасля абеда накіроўваемся ў капліцу, каб памаліцца ў інтэнцыі місій і місіянераў. Молімся тады:

 Ойча наш…

Вітай Марыя…

 Святы Францішку Ксавэрыю,        маліся за нас.

Святы Святы Яўгене дэ Мазенод,           ››

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус,              ››

Благаслаўлёны Юзэфе Жэрард,               ››

 

Згодна з дамоўленнасцю ў супольнасці пры гэтай нагодзе можна адмовіць малітвы за памерлых або іншыя. Заканчваем ушанаваннем:

 

К.: Пахвалёны Езус Хрыстус.

С.: І Беззаганная Марыя.


8.     Малітвы за памерлых

 

Пасльм 130

 

З глыбіні я клічу Цябе, Пане. *
Пане, пачуй мой голас.

Няхай Твае вушы пачуюць *
Голас маіх малітваў.

 

Калі Ты будзеш зважаць на беззаконні, Пане,*
Пане, хто ж вытрывае?


Але ў Цябе прабачэнне, *
каб баяліся Цябе.

 

Спадзяюся на Пана, †
Спадзяецца душа мая на Яго слова, *
Душа мая чакае Пана.

 
Больш, чым варта світання, *
Няхай Ізраэль чакае Пана,

Бо ў Пана міласэрнасць *

І шчодрае ў Яго адкупленне.

Ён адкупіць Ізраэль *

Ад усіх беззаконняў ягоных.

Хвала Айцу і Сыну,

І Духу Святому

 

Як было спрадвеку і цяпер, і заўсёды

І на векі вечныя. Амэн.

 

К.: Пане, выслухай малітвы нашыя.
С.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

 

Молімся:

Божа, Даўца прабачэння і Збаўца чалавека, просім Цябе, учыні ў сваёй бязмежнай дабрыні, каб усе нашыя сабраты ў Зграмаджэнні, сваякі і дабрадзеі, якія адышлі з гэтага свету, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх Тваіх Святых, атрымалі ўдзел у шчасцці вечным. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У гадавіну смерці

Божа, міласцівы Пане, завядзі ў месца прахалоды, благаслаўлёнага супакою і вечнага ззяння душы слугаў Тваіх, якіх гадавіну смерці адзначаем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

За біскупа або святара

Божа, які адарыў святарскай  (біскупскай) годнасццю Твайго слугу N. і даў яму ўдзел у святарстве Апосталаў, просім Цябе, дазваль яму далучыць да іх шчаслівай супольнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

За біскупа або святара

Просім Цябе, Пане, вызвалі душу слугі свайго (слугі сваёй, душы слугаў сваіх), N., каб памерлы (памерлая, памерлыя) для свету, жыў (жыла, жылі) для Цябе, а грахі, якія здзейсціў (здзейсніла, здзейснілі) праз сваю чалавечую слабасць, Ты ў сваёй бязмежнай міласэрнасці адпусці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

КВечны адпачынак дай ім, Пане,
С.: А святло вечнае няхай ім свеціць.
КНяхай адпачываюць у супакоі.
С.: Амэн.


9.    Наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнта

 

“…Аблаты, у духу ўдзячнасці за дар Эўхарыстыі, будуць часта наведваць Пана, прысутнага ў гэтым Сакрамэнце” (К 33)

 

Айцец Заснавальнік

Біскуп дэ Мазэно так выказваў свае пачуцці аб Езусе Хрусце ў Эўхарыстыі: “Там спажытак душы маёй, так скарб майго сэрца; там мая апора, мой сябра, крыніца ўсіх ласк і ўсялякай роскашы…” (Т. Рамбэрт, Vie de Mgr de Mazenod, т. ІІ, стр. 630). Будучы Заснавальнікам, ён клаў моцны націск, каб у кожным доме была капліца з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Загадаў, каб яе наведваць перад выхадам з дому і пасля вяртання, перад і пасля пасілкаў, а таксама на працягу дня, калі толькі дзеля гэтага будзе нагода. Ён, як біскуп, разпаўсюджваў 40-гадзіннае набажэнства (няспынная, працяглая на сорак гадзін, малітва перад урачыста выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам) па марсельскай дыяцэзіі. Сам жа рэгулярна прымаў удзел у гэтых цырымоніях па касцёлах, што знаходзіліся на тэрыторыі горада.

 

Аблацкі звычай

Гэта звычайная справа, што ў рытме бягучага дня аблат мае час на кароткае наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнта. Супольнасць сустракаецца ў капліцы на некалькі хвілін кожны дзень пасля абеда. Можна тады прачытаць малітву аб пакліканні да Зграмаджэння. Калі цэлебруем набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта і благаслаўленнем эўхарыстычным, тады яно змяшчае традыцыйныя чатыры часткі: выстаўленне, адарацыя, благаслаўленне і рэпазіцыя. Выбар малітваў і спеваў залежыць ад звычаю мясцовых супольнасцяў.

 

Малітва св. Яна ХХІІ

перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам

О Езу, прысутны ў Эўхарыстыі, учыні, просім цябе, каб усе людзі служылі Табе ў свабодзе душы, асведамляючы сабе, што “служыць Богу, гэта значыць валадарыць”. Праз свой сакрамэнт, Пане, асвятляй розумы, узмацняй волю і прыцягвай да сябе сэрцы. Няхай гэты сакрамэн станецца ўспамогай для слабых, падмацаваннем для хворых, віятыкам для паміраючых, а для ўсіх – “задаткам вечнай хвалы”. Амэн.

 

Малітва св. Яўгена дэ Мазэно

аб вытрываласці ў пакліканні

Усемагутны, вечны Божа, які мяне, без ніякіх маіх заслугаў, але толькі праз вялікую сваю міласэрнасць, паклікаў да паслугі Твайму Сыну ў Кангрэгацыі Беззаганнай Марыі, прашу пакорна праз заслугі нашага Збаўцы і Яго Найдаражэйшую Кроў, праз заступніцтва Благаслаўлёнай Дзевы Марыі без граху зачатай і маіх святых ахоўнікаў, надзялі мяне ласкай, каб я аставаўся верны тваёму святому пакліканню. Прашу, каб ніводнае намаганне непрыяцеля маёй душы не пахіснула мною, каб не перамагла мяне слабасць цела; каб любоў да бацькоў і парады сваякоў мяне не звялі, каб не перамог мяне страх перад цяжкасцямі, не спакусілі гонары гэтага свету і не пацягнула дрэннае таварыста. Няхай мяне пажадлівасць не звязваляе, выпрабаванні не зламаюць, спакусы не перамогуць. Усемагутны Божа, калі Ты даў мне ласку “хацець”, то таксама дай мне ласку “магчы”, каб сваё пакліканне я рэалізаваў вытрывала і такім чынам, як Табе падабаецца. Уасаблівасці прашу Цябе, Ойча басконцай дабрыні, дай мне неабходныя здольнасці і дзяцячы давер да тых, хто цяпер з'яўляецца маімі бацькамі паводле душы, каб я нястомна мог, ажно да благаслаўлёнага канца, працаваць дзеля збаўлення свайго і бліжніх, а перад усім – деля Тваёй хвалы. Амэн.


10.              Святое Пісанне

 

“Па прычыне таго, што Слова Божае гэта спажытак іхняга ўнутранага жыцця і апостальства, не задавальняюцца самым толькі даследваннем, але прымаюць яго ўважлівымі сэрцамі, каб лепш пазнаць Збавіцеля, якіга любяць і жадаюць аб'явіць свету. Гэтае слеханне Слова здзяйсняе тое, што яны становяцца больш здольнымі чытаць здарэнні гісторыі ў святле веры.” (К 33)

 

Айцец Заснавальнік

Падчас свіх рэкалекцый у 1812 годзе, Яўген дэ Мазэно прыняў наступную пастанову: “Калі вярнуся дамоў (пасля св. Імшы), праз паўгадзіны буду чытаць Святое Пісанне”. Гэтая пастанова паявілася ў Рэгулах 1826 года. Яна забавязвала, каб місіянеры, вяртаючыся дамоў, прысвяцілі час “на разважанне Божага Права, даследванню Святога Пісання”. Гэта павінна было забяспечыць ежу ўнутранаму жыццю, а таксама іхняму прапаведванню.

 

Аблацкі звычай

Рэгула св. Альфанса нічога не кажа пра штодзённае далседванне св. Пісання. Айцец дэ Мазэно пайшоў паводле практыкі сульпіцыянскай, якая ў сваю чаргу чэрпала з францускага Араторыя. Набажэнства да Уцелаўлённага Слова патрабавала ад аратарыянцаў, каб натхнёныя тэксты даследвалі рупліва і няспынна, а асабліва – Евангелле, якія пераказваюць у якіх абставінах Слова Божае сталася целам і пасялілася паміж намі. У Сэнт-Сульпіс быў кладзены націск, каб “духоўнікі затрымліваліся над словамі св. Пісання, якія іх больш закранаюць” (Г. Касэнціна, Практыкаванне аблацкай пабожнасці, стр. 170). На пачатак гэтага практыкавання неабходна заклікаць Духа Святога. Калі Святое Пісанне чытаецца на спатканні супольнасці, можна падзяліцца тым, што найбольш закранула.

 

Малітва перад чытаннем св. Пісання

(св. Эфрэма)

Божа, хто здольны зразумець усё багацце хоць аднаго з Тваіх слоў? Тое, што разумеем у Пісанні, гэта намнога меншае чым тое, што пакідаем, падобныя да людзей пры крыніцы, якія наталяюць сваю смагу. Шматлікае багацце Тваёго слова і непералічальныя шляхі перад сасмяглымі. Ты ўпрыгожыў, Пане, Тваё слова такім мноствам колераў, што кожны шукаючы знойдзе нешта карыснае для свайго сэрца. Ты схаваў у Тваім слове ўсялякія скарбы, каб кожны становіцца багацейшы, калі над яго разважае. Тваё слова быццам дрэва жыцця, якое з усіх бакоў нахіляецца да нас благаслоўлёнымі пладамі. Яно быццам тая скала адкрытая ў сэрцы пустыні, каб для ўсіх і кожнаму паасобна магла стацца шчодрай крыніцай духоўнага напою. “Усе елі тую самую духоўную ежу, і ўсе пілі той самы духоўны напой” (1 Кар 10,3-4).


11.              Духоўнае чытанне

 

“Праз разважанне Божага слова і сыстэматычнае даследванне хрысціянскай Традыцыі, аблат вычыцца паглыбляць сваю веру, выказваць і ёю дзяліцца.” (К 51)

 

Айцец Заснавальнік

Яўген дэ Мазэно напісаў у сваім распарадку правілаў з 1812 года: “Духоўнае чытанне – гэта для мяне свайго роду складскія памяшканні, дзе шматліка збіраюцца асноўныя матэрыялы, якія ў сваю чаргу будуць распрацаваныя і паддадзеныя апрацоўцы падчас медытацыі”. (Règlement, 1812, Ген. Архіў ОМІ, IV, 2 DM). Рэгула з 1818 г. загадвала паўгадзіны  духоўнага чытання штодзённа.

 

Аблацкі звычай

Канстытуцыі і Рэгулы з 1982 г. падкрэсліваюць эластычнасць і духоўную адкрытасць: “кожны чын іхняга жыцця гэта нагода спаткацца з Хрыстом” (К 31). Аднак жа падкрэсліваюць неабходнасць духоўнага чытання, калі кажуць: “Яны павінны навучыцца адказваць на новыя патрабаванні  і шукаць адказаў на новыя пытанні. Будуць гэта рабіць распазнаючы няспыннае дзеянне Святога Духа, які аднаўляе аблічча зямлі” (К 68).

Перая мэта духоўнага чытання – гэта ажывіць малітву розумам. Асабістае разважанне на фоне чытання клясыкаў духоўнасці, чытання, якога прадметам з'яўляюцца таямніцы жыцця і любові Божай, абуджае ў нас жаданне самога Бога і ахвоту пазнаваць Яго. Яно натхняе да апостальскай дзейнасці, а асабліва да аббвяшчэння гэтых таямніц і таямніцы Хрыста. Дзенйнасці са свайго боку прыводзіць да малітвы, глыбейшага сузірання любові Бога і Ягонага дзеяння ў людзях. Перад тым, як прыступіць да чытання выбранай кнігі, згодна са звычаем, перачытваем некалькі артыкулаў з Кантытуцый і Рэгулаў. Некалі, паводле сульпіцыянскага звычаю, духоўнае чытанне праводзілі супольна. Цяпер жа, амаль заўсёды, яно адбываецца індывідуальна. Практыкаванне гэтага роду праведзенае ў супольнасці можа прыбрыць форму супольнага дзялення на тэму дадзенага тэкста св. Пісання або нейкага аспекта духоўнага жыцця. Здарэнні, якія ўплываюць на нас, і выклікі, якія выяўляюцца падчас паслуг, а якія чытаем у святле Божага Провіду, таксама могуць стацца нагодай абагачэння малітвы – супольнай і асабістай.


12.              Арацыя

 

“Аблаты, згодна са сваёй традыцыяй, прысвячаюць штодзённа адну гадзіну на малітву розумам і яе частку праводзяць супольна ў прысутнасці Найсвяцейшага Сакрамэнта.” (К 33)

 

Айцец Заснавальнік

Вечаровае разважанне, якое збірае супольнасць перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, для Яўгена дэ Мазэно было нагодай да перапоўненай размовы са Збаўцам, а таксама спатканнем ся'мі ў Яго прысутнасці. Арацыя, як штодзённае практыкаванне супольнасці, было запазычана з Рэгулы св. Альфонса; аднак жа па сваім характары (больш афэктыўная – эмацыйная адданасць, чым дыскурсіўная – разумавае аналізаванне) – яна сульпіцыянская. Заснавальнік клаў вялікі націск на гэтае доўгае супольнае наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнта, падобным чынам, як на іншыя кароткія наведванні на працягу дня. Ён бачыў іх як сродак, каб утрымлівацца трывалым чынам і поўным далікатнасці ў прысутнасці Пана. У апошнія гады свайго жыцця, Заснавалінік перапісвайся з місіянерамі і нагадваў ім сваю лучнасць з імі падчас гэтага вечаровага практыкавання.

 

Аблацкі звычай

Малітва моўчкі, супольна, перад Найсвяцейшым Сакрамэнта, г.зн. арацыя – мажа быць розным чынам злучаная з Нешпарамі або вечаровымі малітвымі: апярэджваць іх ці адбывацца пасля іх. На заканчэнне малітвы: Тваёй абароне аддаёмся і Анёл Панскі (або Уладарка неба).


13.              Вечаровыя Малітвы

 

“Мы, як місіянеры, праслаўляем Пана згодна з рознымі натхненнямі Святога Духа: заносяць да Яго іхні штодзённы клопат аб усіх людзях, да якіх былі пасланымі.” (К 32)

 

Айцец Заснавальнік

Айцец дэ Мазэно для малютву, якою паўсюдна маліліся па францускіх семях. Гэта адзіная выключнасць адносна да сульпіцыянскіх малітваў, якія меў звычку дараджаць. Растлумачвае тое факт, што аблаты ў сваіх касцёлах маліліся супольна са свецкімі. Перад распачаццем малітваў, аблацкая супольнасць асобна рабіла рахунак сумлення, дастаткова доўга. Паступова дабаўляліся іншыя малітвы: за Святога Айца, дабрадзеяў, за Зрамаджэнне і памерлых аблатаў; у рэшце рэшт, спецыяльныя малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Беззаганнай Марыі і св. Юзэфа. Вечаровая малітва заканчвалася благаслаўленнем суперыёра і абвінавачваннем сябе перад ім з правінаў, здзейсненых на працягу дня.

 

Аблацкі звычай

Найчасцей вечаровая малітва распачынаецца супольным чытаннем Нешпараў або арацыяй. Дадаецца, ў такім выпадку, выбраныя малітвы з пададзеных ніжэй, за жывых і памерлых, паводле дамоўленасці ў супольнасці. Далучаюцца таксама малітвы спецыяльныя: даручаныя настаяцелямі або біскупам, звязаныя з патрэбамі месца, рыхтуючыя да перажывання святаў, перад днем засяроджанасці і г.д.

 

Станем у Божай прысутнасці

з малітвай праслаўлення

Праслаўляю Цябе, мой Божа, з пачуццём пакоры, якую спазнаю перат Тваёй Веліччу. Веру ў цябе, бо Ты сама праўда. Давяраю Табе, бо Ты бясконца добры. Люблю Цябе ўсім сэрцам, ба ты найдастойнейшы любові і, з любові да Цябе, люблю бліжняга, як самога сябе.

Падзякуем Богу за атрыманыя ласкі

Як мне аддзячыць Табе, Божа, за дабрадзействы, якія спазнаю? Перад вякамі Ты думаў пра мяне і паклікаў мяне з нябыту. Ты, каб мяне адкупіць, аддаў сваё жыццё і штодзённа нанова адорваеш мяне сваімі ласкамі. А я што ж магу зрабіць, каб аддзячыць за такую веліч дабрыні? Заклікаю ўсе благаслаўлёныя душы: з'яднайцеся са мною, каб праслаўляць міласэрнасць Бога, які не перастае надзяляць мяне дабротамі, негледзячы на маю няўдзячнасць і бязвартаснасць.

(Рахунак сумлення)

 

Просім Бога аб прабачэнні пашых грахоў

Божа мой, жалею з усяго сэрца за грахі, якімі я пакрыўдзіў Тваю дастойную праслаўлення веліч. Адкідваю іх з агідай, таму што Ты бязмерна добры і над усё дастойны любові, а грахамі брыдзішся. Будзь літасцівы, прабач мяне, пакорна прашу. Пастанаўляю, з бапамогай Тваёй святой ласкі, болей Цябе не крыўдзіць і задаволіць Тваё правасуддзе. Амэн.

 

Памолімся за нашую супольнасць

Пане Божа, просім Цябе праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі заўсёды Дзевы, дбай прагэтую сям'ю. Абараняй яе ад усялякіх няшчасццяў, а калі Табе давяраецца ўсім сэрцам, Ты сцеражы яе ласкава і адхілі ад яе ўсе варожыя подступы. Божа, Ты ў сваім невыказным Провідзе выбраў сятога Юзэфа на Абранніка сваёй Найсвяцейшай Маці, учыні, просім, каб мы, якія ўшаноўваем яго, як нашага апекуна на зямлі, заслужылі на ягонае заступніцтва ў небе. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

 

Молімся за жывых

Пане і наш Божа, паорна Цябе просім, спашлі сваё благаслаўленне на твой Касцёл, на Святога Айца, папу N., на нашага біскупа N., генеральнага Суперыёра і Правінцыяла, на ўсіх нашых братоў, на бацькоў, сваякоў, сяброў і дабрадзеяў, а таксама на нашых непрыяцеляў. Атуляй сваёй апекай усіх тых, каго Ты нам даў, як настаяцеляў і настаўнікаў, на роўні ў справах насутных і звышнатуральных. Успамагай убогіх, вязняў, прыгнечаных, падарожныж, кворых і паміраючых. Хрысціянам дай ласку еднасці, а святло веры тым, хто не ведае Хрыста. Усім, о Пане, хто ў Тваё Імя чыніць для нас дабро, адплаці жыццём вечным. Амэн.


14.              Малітва ў інтэнцыі пакліканняў

 

“Хрыстус не перастае клікаць людзей пайсці за Ім і абвяшчаць валадарства. Мы павінны асведамляць сабе, што радасць і велікадушнасць нашага жыцця з'яўляюцца для іншых заахваочваннем да адказу на гэты заклік. Выкарыстаем усе магчымасці, каб паказаць тэрміновыя патрэбы Касцёла і свету, а таксама якім чынам нашае Зграмаджэнне намагаецца на іх адказваць. Будзем маліцца і заахвочваць іншых да малітвы, каб Пан пасылаў працаўнікоў на сваё жніво” (К 52)

 

Айцец Заснавальнік

Яўген дэ Мазэно пра сваё асабістае пакліканне напісаў да маці 11 кастрычніка 1809 года: “Чаму хочаш, каб я яшчэ адкладваў свой уваход на гэты шлях, прасвячэнне сябе Абранніцы Езуса Хрыста, якую гэты боскі Настаўнік стварыю праз праліццё ўсёй сваёй крыві; адкладваў ахвяраванне ёй ўсіх хвілін гэтага жыцця, якія я атрымаў толькі на тое, каб выкарыстаць іх дзеля большай хвалы Божай?”. У сувязі з патрэбай пакліканняў для Згамаджэння, Заснавальнік напісаў да а. Вандэрберга 21 красавіка 1855 года: “Мабыць Бог жадае абуджаць нашую руплівасць і наш давер Ягонай дабрыні, калі дае адчуць патрэбу; не абезахочваемся і молімся далей, каб атрымаць тое, чаго так слушна прагнем; трэба нам заклікаць Найсвяцейшую Дзеву і святога Юзэфа, каб нам дапамаглі ў нашай вялікай патрэбе”.

 

Аблацкі звычай

Ад супольнасці залежыць прыняць вырашэнне, калі будзе маліцца аб пакліканні.  Можа гэта быць час наведвання Найсвяцейшага Сакрамэнта, асабліва пасля абеду або пры чытанні якойнебудзь з літургічных Гадзінаў. Мясцовыя супольнасці прымаюць удзел у пеблічных малітвах у нядзелю пакліканняў, якую што год абвяшчае Святы Айцец, як і загадвае мясцовы біскуп. Памятаюць таксама пра тыдзень малітваў да нашага Зграмаджэння (21-29 мая).

 

Малітва аб пакліканні ў Касцёле

Божа, які не хочаш смерці грэшніка, але каб навяртаўся і жыў, просім Цябе праз заступніцтва благаслаўлёнай Панны Марыі і ўсіх святых, дай працаўнікоў свайму Касцёлу, якія бязмежна прысвяцяць сябе збаўленню свету, як супрацоўнікі Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.

 

Малітва аб святарскія пакліканні

Божа, Ты ў сваёй любові да народа вядзеш яго праз сваіх пастыраў. Няхай Твой Дух абуджае ў сучасным Касцёле святароў, якіх патрабуе свет: каб пабожна ўзначальвалі малітву, пакорна служылі праз сакрамэнты і моцныя верай абвяшчалі Евангелле збаўлення. Праз Хрыста , Пана нашага. Амэн.

 

Малітва аб аблацкія пакліканні

Пане і наш Божа, узглянь ласкава на нашую манаскую сям'ю. адары яе святасццю і дай ёй такую ажыўленасць, якая пацягвае іншых. Няхай твая ласка дапаможа кожнаму з іх дасягнуць такую святасць, да якой іх клічаш, а ўсе няхай працуюць над збаўленнем братоў у Тваім Касцёле. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


 

15.              Культ Найсвяцейшай Панны Марыі

 

“Праз з'яднанне з Беззаганнай Марыяй, вернай слугой Пана, ведзеныя Святым Духам, яны будуць паглыбляць інтымную сувязь з Хрыстом. З Ёю будуць разважаць таямніцы Ўцелаўлёнага Слова, асабліва на малітве ружанцовай” (К 36)

 

Айцец Заснавальнік і аблацкі звычай

Ад самага пачатку існавання Зграмаджэння, аблаты адчувалі неабходнасць пеажываць сваю штодзённасць у лучнасці з Беззаганнай Марыяй, сваёй Маці, “прыкладам і ахоўніцай (нашага) кансэкраванага жыцця” (К 13).

У сувязі з гэтым, што іхняя паслуга заснавана на яднанні грэшнікаў, Яўген дэ Мазэно жадаў ушаноўваць Яе таксама пад імем Міці Міласэрнасці.

 

Ружанец

Пасля разважання ружанцовых таямніц радасных, святла, балесных ці хвалебных, або іншых паводле асабістага гледжання, молімся Літаніяй да святога Юзэфа. Згодна з традыцыяй, дадаем штостую таямніцу за нашых памерлых і дабрадзейяў.

 

I)        Таямніцы радасныя

1.    Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

2.    Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

3.    Нараджэнне Езуса Хрыста

4.    Ахвяраванне Хрыста ў святыні

5.    Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

 

II)      Таямніцы святла

1.    Хрост Езуса ў Ярдане

2.    Езус аб'яўляе сябе на вяселлі ў Кане

3.    Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання

4.    Перамяненне Езуса на гары Табор

5.    Устанаўленне Эўхарыстыі

 

III)    Таямніцы балесныя

1.    Малітва Езуса ў садзе Аліўным

2.    Бічаванне Езуса

3.    Укаранаванне Езуса цернем

4.    Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую

5.    Укрыжаванне і смерць Езуса

 

IV)   Таямніцы хвалебныя

1.    Уваскрасенне Хрыста

2.    Унебаўшэсце Хрыста

3.    Спасланне Духа Святога

4.    Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

5.    Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Кiрые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа,
       – змiлуйся над намi.
Святая Марыя,
       – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
       – змiлуйся над намi.

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

            Молiмся:

           Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

 

Антыфона

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

 

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

 

Salve Regina

Падчас сваёй апошняй хваробы а. Марыё Сюзан (1799-1829), часта звяртаўся да Марыі такімі словамі: “Маці мая, Маці ласкі Божай, Маці Міласэрнасці, баранімяне ад майго ворага і прымі мяне ў гадзіну смерці”. Потым гэтую штодзённую малітву чыталі навіцыюшы і схаластыкі (клерыкі) на ўспамін а. Сюзана. Пасля смерці біскупа дэ Мазэно Maria Mater gratiae у схаластыкатах была замененая на Salve Regina. Вырашэнне ў гэтай справе прыняў пераемнік біскупа дэ Мазэно – а. Юзэф Фабр, “каб няспынна ажыўляць памяць аб нашым глыбокапаважаным Заснавальніку”. У сваім пісьме, у якім апісвае ягоную смерць, а. Фабр распавёў: “Мы чыталі Salve Regina, якое наш любімы Айцец разумеў і маліўся ўсім сабою. На словы: Nobis post hoc exilium крышку расплюшчыў вочы. На кожны заклік: O clemens, o pia, лёгка паварушыўся. Пры трэцім: O dulcis Virgo Maria зрабіў апошні подых. Яго прыгожая душа знайшлася перад Богам.” Каб зберагчы жывую памяць аб гэтай сцэне, а. Фабр вырашыў, што Salve Regina будзем спяваць штодзённа пасля вячэры (Ю. Фабр, Навакольнік, 26 мая 1861, Мission, 1881, стр. 234)

 

Малiтва св. Бэрнарда

Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаслаўлёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя.

 

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

Молiмся:

Божа, Ты ўчыніў Маці твайго Сына нашай Маці і Каралевай, дай просім нам ласку, каб мы праз Яе зступніцтва былі дастойныя хвалы, падрыхтаванай Тваім дзецям у Валадарстве Нябесным. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by