Анёл Панскі — Аблаты (OMI) на Беларусі

Анёл Панскі

4 лістапада 2013 -
article71.jpg

Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панне Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы. 

 

Анёл Панскі

 

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі
і зачала ад Духа Святога.

Вітай, Марыя...


Вось я, слуга Панская,
няхай мне станецца паводле
Твайго слова.

Вітай, Марыя...

А Слова сталася Целам
і пасялілася між намі.

Вітай, Марыя...

С.: Маліся за нас, Святая Маці Божая, 
Н.: Каб сталіся мы годнымі  
абяцанняў Хрыстовых.


Молімся:
    Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.

Калі Анёл Панскі ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца:

Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.

У Велікодны перыяд замест малітвы Анёл Панскі чытаецца малітва Каралева неба.

 

Каралева неба


Каралева неба, радуйся, аллелюя, 
бо Той, Каго Ты заслужыла насіць,
аллелюя,
змёртвыхпаўстаў, як і сказаў,
аллелюя.
Малі за нас Бога, аллелюя.


С.:Весяліся і радуйся, Панна Марыя,  
аллелюя,
Н.: Бо ўваск
рос Пан наш, аллелюя.

 

Молімся:
    Божа, які праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесяліць свет меў ласку, дай, просім, каб праз Ягоную Маці Панну Марыю мы дасягнулі радасці жыцця вечнага. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.  

Рэйтынг: 0 Голосов: 0 1694 прагляды



Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by