Малiтвы — Аблаты (OMI) на Беларусі

Малiтвы

RSS-стужка
ЯК МОЛЯЦЦА АБЛАТЫ?

 Пра традыцыі і малітвы Супольнасці Аблатаў

Из книги "Тайна веры" о. Тадеуш Дайчер

Таинство данной минуты, то есть жизнь благодатью данного момента, нельзя соединить со спешкой, поскольку в спешке я живу будущим, а Бог присутствует только в настоящем. (...) Каждую минуту — как написал Жан-Пьер де Коссад — Бог одаряет нас Своей любовью, но как же я приму или хотя бы увижу эту Божью любовь, если все делаю с такой лихорадочностью, с таким беспокойством, с таким стремлением к чему-то.

Асноўныя малітвы

Асноўныя малітвы

17 снежня 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 671 прагляд
Малітва ў цярпенні

Малітва ў цярпенні
Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб ўсе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць.
Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана мы церпім за нашы грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы Імя Твайго.
Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, шатана, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць Яго цярпенні, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе перашкоды.
Ойча, калі Ты хочаш, то аддалі ад мяне гэты келіх, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн. 

11 снежня 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 1 каментар | 254 прагляды
Малітва перад ежай і малітва пасля ежы

Малітва перад ежай
Паблагаславі, Пане Божа, нас, паблагаславі гэтыя дары, якія будзем спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва пасля ежы
Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары, якія з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. 

11 снежня 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 435 праглядаў
Вячэрняя малітва

Вячэрняя малітва
Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама за ўсё Цябе перапрасіць.

Зрабі кароткі рахунак сумлення, прыгадай, што нядобрае ўчыніў, сказаў альбо падумаў на працягу дня. Якія абавязкі занядбаў?
Ці быў ты сёння лепшы, чым учора? За добрае падзякуй Богу, за грахі – перапрасі.

Божа, Ойча найлепшы, шкадую і перажываю ўсім сваім сэрцам, што Ця--
бе – Найвышэйшае Дабро – грахамі абразіў і засмуціў. Адчуваю сорам і агіду да ўсіх сваіх грахоў і цвёрда пастанаўляю выправіцца з дапамогаю Тваёй ласкі, аб якой пакорна прашу Цябе. Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага!
О мой Езу, будзь для мяне не Суддзёю, але Збаўцам!

Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і змёртвыхпаўстання Твайго Сына, Пана нашага, Езуса Хрыста, захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Апекуна, каб ён ахоўваў нас ад подступаў шатана. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану Імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. 

11 снежня 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 561 прагляд
Анёл Панскі

Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панне Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы.

4 лістапада 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 1620 праглядаў
Тэгі: анёл панскі
Малітва да Анёла Ахоўніка

   Гэтая простая і поўная дзіцячага даверу малітва нагадвае нам, што Бог даў нам у дапамогу на шляху нашага жыцця Анёла Ахоўніка — нябеснага сябра, які пастаянна знаходзіцца побач з намі, заахвочвае да дабра і абараняе ў небяспецы. 

 

Малітва да Анёла Ахоўніка

 

Анёле Божы, дружа мой,

Ты заўсёды будзь са мной.

Рана, ўвечар і ўначы

Будзь ласкаў мне памагчы

Змагаць духа злога,

Верна служыць богу.

Душу, цела сцеражы,

Да жыцця вечнага давядзі. Амэн. 

4 лістапада 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 405 праглядаў
Тэгі: малітва да анёла ахоўніка
Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы

Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

Знак Святога Крыжа

   Гэта самае простае вызнанне веры ў тое, што Бог ёчць адзіны ў трох Асобах, і што Хрыстус на дрэве крыжа здзейсніў нашае адкупленне. Таму знак крыжа мы павінны рабіць старанна  разважліва. Слова "амэн" з'яўляецца ўрачыстым пацвярджэннем сказаных слоў. Звычайна мы дадаём яго ў канцы кожнай малітвы.

 

Знак Святога Крыжа

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

4 лістапада 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 345 праглядаў
Тэгі: знак святога крыжа
Нікеа-канстанцінопальскі сімвал веры, Нікейскі сімвал веры, Канстанцінопальскі сімвал веры

    Нікейскі сімвал веры (лац.: Symbolum Nicaenum) з'яўляецца сімвалам і вызначэннем веры, якое найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў хрысціянскай літургіі. Быў названы ў гонар горада Нікеі (цяпер горад Ізнук на тэрыторыі Турцыі) на Першым Сусветным Саборы, які быў праведзены там у 325 годзе.

    Нікейскі сімвал веры прызнаны Каталіцкай Царквой, Праваслаўнай Царквой, Царквой Усходу, усходніх праваслаўных цэркваў, Англіканскай царквой, і многімі пратэстанцкімі дэнамінацыямі.

Нікеа-канстанцінопальскі сімвал веры

     Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Ісуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн. 

25 кастрычніка 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 396 праглядаў
Тэгі: нікейскі сімвал веры
Апостальскі Сімвал веры

   Адной з самых старажытных формаў, у якіх змешчаны праўды нашай веры, з'яўляецца Апостальскі сімвал веры, які называецца яшчэ хосным сімвалам Касцёла — аўтэнтычным выкладам вры для тых, хто рахтуецца да хросту. 

   Апостальскі сімвал веры (па-лацінску: Symbolum Apostolicum) — пераказ асноўных прынцыпаў хрысьціянскага веравызнаньня. Узыходзіць да эпохі раньняга хрысьціянства. Яго сёньняшняя форма, што складаецца з 12 пунктаў, узнікла не раней за VI ст. Выкарыстоўваўся ў Галіі, Гішпаніі і Ірляндыі для настаўлення катэхумэнаў. Але ж сам назоў Symbolum Apostolicum — больш старажытны. Напрыканцы IV ст. Цэзар Арльскі склаў камэнтар на Апостальскі сымбаль веры, у якім патлумачыў ягонае паходжаньне. Згодна з Цэзарам, нейкае паданне сьцьвярджала, што апосталы, напоўнішыся Сьвятым Духам, перш чым пачаць сваю місію ў розных краінах, прыйшлі да пагадненьня на конт кароткага зьместу хрысьціянскае веры, які мусіў стаць падмуркам іх вучэньня і правілам веры для ўсіх хрысьціянаў. 

Апостальскі Сімвал веры

    Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.

   Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.


 


 

22 кастрычніка 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 950 праглядаў
Тэгі: апостальскі
Анёльскае прывітанне

    Тройчы на працягу дня — раніцай, апоўдні і вечарам. 

     Гэтая малітва складаецца са словаў прывітання, якімі арханёл Габрыэль звярнуўся да Марыі ў хвіліну хвеставання (пар. Лк 1, 42), а таксама словаў, якімі Альжбета прывітала Марыю (пар. Лк 1, 42). Пазней да іх была дададзеная скіраваная да Маці божай просьба касцёла аб заступніцтве.

 

 

Анёльскае прывітанне

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

 

22 кастрычніка 2013 - | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 399 праглядаў
Тэгі: вітай
Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі

Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі падчас святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў

Будслаў, 6 ліпеня 2013 г.

О велічная і ласкавая Маці Божая Будслаўская, наша Валадарка!

Сёння, калі прамінула чатыры стагоддзі з моманту Твайго прыбыцця ў гэтае святое месца, мы як Твае духоўныя дзеці ў гэтым Годзе веры стаім перад Табою з удзячнасцю за прыклад жывой веры, надзеі і любові, за апеку над намі і за выпрашаны ў Бога дар свабоды веравызнання. Стаім з пачуццём віны за грахі нашага народа і за нашыя асабістыя правіны. Мы ўсведамляем, як моцна нам патрэбна пакаянне за іх, за парушэнне абяцанняў, дадзеных падчас хросту, за адыход ад веры, і просім прабачэння ў міласэрнага Бога і бліжніх. 

Маці нашай веры, Маці міласэрнасці і суцяшэння, Пасрэдніца ўсіх ласкаў, мы стаім перад Табою ў гэты складаны час, напоўнены небяспечнымі выклікамі. Стаім з бязмежным даверам і надзеяй, што Ты, наша нябесная Матуля, і надалей выслухаеш нас і дапаможаш, як гэта было на працягу мінулых чатырох стагоддзяў.

Да Твайго трону мы прыносім незлічоныя ахвяры мучанікаў за веру, яе сведкаў і вызнаўцаў. Табе, наша Валадарка і Апякунка, ахвяруем і даручаем саміх сябе і ўсё, што маем: нашу Айчыну — сінявокую Беларусь, наш народ і ўсе яго справы, Касцёл, які адраджаецца і развіваецца, сем’і, народжаных і не народжаных яшчэ дзяцей, моладзь, хворых, церпячых; ахвяруем і давяраем Табе нашы думкі і клопаты, кожнае біццё нашых сэрцаў і кожны парыў волі.  

Пакорна просім міласэрнасці і дапамогі, каб мы заўсёды заставаліся вернымі Богу, Касцёлу, Крыжу, Евангеллю і Бацькаўшчыне. 

12 кастрычніка 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 327 праглядаў
«Ойча наш» i выклад малiтвы

Малітва Гасподняя, Малітва Панская (або "Ойча наш") з'яўляецца цэнтральнай малітвай ў хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве.

У Новым Запавеце Бібліі, малітва з'яўляецца ў дзвюх формах: у Евангеллі ад Мацвея ў рамках дыскурсу пра паказную праведнасць у Нагорнай пропаведзі; і ў Евангеллі ад Лукі, у якім запісваюцца Ісус, да якога падышоў "адзін з яго вучняў" з просьбай навучыць іх "маліцца, як Ян навучыў вучняў сваіх."  

9 кастрычніка 2013 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 1354 прагляды
Тэгі: ойча наш, малітва
Oblate.by