КРЫЖ - ЗНАК АДРОЗНЕННЯ АБЛАТАЎ — Аблаты (OMI) на Беларусі

КРЫЖ - ЗНАК АДРОЗНЕННЯ АБЛАТАЎ

21 верасня 2017 - а. Анджэй Юхневіч ОМІ
article140.jpg

 ЗНЕШНІ ЗНАК АДРОЗНЕННЯ МІСІЯНЕРАЎ АБЛАТАЎ – ГЭТА КРЫЖ.

Гэты знак Божай Любові быў незвычайна бліскі св. Яўгену. Укленчыўшы перад крыжом у Вялікую Пятніцу, ён перажыў глыбокае навяртанне, у выніку якога вырашыў пайсці шляхам святарскага жыцця.

Гэты асаблівы досвед магчыма паўплываў на пазнейшае жаданне св. Яўгена, каб – па прыкладу св. Паўла –  абвяшчаць Езуса Хрыста ўкрыжаванага (1 Кар 1,23).

 Яўген дэ Мазено, вырашыўшы прысвяціць сябе евангелізацыі найбольш убогіх, сабраў вакол сябе некалькі святароў руплівых аб Божай хвале і любячых Касцёл. У падножжа свайго місіянерскага крыжа рэдагуе тэкст першых Канстытуцыі і Статутаў новай супольнасці.

                        

У гэтыт занатоўках адзначыў, што менавіта крыж мае быць для аблатаў напамінам пакоры, церпялівасці, любові, сціпласці і ўсіх астатніх цнотаў, якія спатрэбяцца пры выконванні гэтак святой і высакароднай паслугі.

                    

Такім чынам аблацкі крыж, які браты прымаюць у дзень складання вечных шлюбаў (чысціні, беднасці, паслухмянасці і вернасці Кангрэгацыі), становіцца часткай манаскага адзення.

Для кожнага місіянера аблата Беззаганнай Марыі крыж становіцца выразам яго тоеснасці і пасланніцтва. Прымаючы місію, дзе б ні зявіліся найбольш тэрміновая патрэбы Касцёла, крыж заўсёды з’яўляецца сэрцам нашага пасланніцтва.

 

 

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by