Якім павінен быць рахунак сумлення — Аблаты (OMI) на Беларусі

Якім павінен быць рахунак сумлення

20 снежня 2013 - Oblate.by

Якім павінен быць рахунак сумлення

 

     Папа  Ян   Павел   II   у   апостальскай   адгартацыі  Reconciliatio   et Paenitentia   піша:    «Рахунак   сумлення   (...)   павінен   быць   (...) шчырым  і  спакойным супастаўленнем з унутраным маральным законам,   з  евангельскімі  нормамі,   якія   падае  Касцёл,   з  самім Езусам Хрыстом, які з'яўляецца нашым Настаўнікам і прыкладам жыцця, а таксама з Нябесным Айцом, які кліча нас да дабра і дасканаласці».    Для    таго,    каб    споведзь    была    не    проста фармальнасцю ці знешнім абрадам, да яе трэба належным чынам падрыхтавацца. Перш за ўсё трэба папрасіць святла Духа Святога, каб у ім спазнаць усе свае грахі і правіны. Сам рахунак сумлення таксама ў пэўным сэнсе з'яўляецца малітвай, размовай з Богам. Падчас яго трэба добрасумленна прааналізаваць свае паводзіны пасля  апошняй  сапраўднай  споведзі  і  ўзгадаць  усе  смяротныя грахі, учыненыя за гэты час. Разважаючы такім чынам у прысутнасці Бога над сваім жыццём, належыць звярнуць увагу не толькі на смяротныя грахі, але і на грахі штодзённыя, бо свядома  ўчынены  штодзённы  грэх,  які  застаўся  без  пакаяння, паступова падштурхоўвае нас да смяротнага граху. He павінны застацца без увагі і нашыя занядбанні, гэта значыць, усе тыя выпадкі, калі з-за ляноты, фалыпывага сораму ці абыякавасці мы не зрабілі дабро, якое маглі зрабіць.

     Добра зроблены рахунак  сумлення дапаможа ўбачыць нейкія пастаянныя дрэнныя схільнасці, якія рэгулярна штурхаюць нас да граху.   Такую   схільнасць  да  зла   называюць  таксама   галоўнай заганай. Для таго, каб пазбягаць у далейшым тых ці іншых грахоў (асабліва калі яны часта паўтараюцца), неабходна выявіць, што з'яўляецца іх прычынаю — галоўнаю заганай чалавека. Гэта можа быць, напрыклад, недахоп пакоры, недавер да Пана Бога, або празмерная прывязанасць да матэрыяльных дабротаў ці задавальненняў і г. д. Галоўных заганаў можа быць і некалькі, але каб іх выкрыць і ўсвядоміць, трэба быць вельмі шчырым перад Богам і перад сабою і бачыць не толькі знешнія праявы грахоў, але і іх найглыбейшыя матывы.

     Для таго, каб, робячы рахунак сумлення перад споведдзю, не прапусціць чагосьці важнага, можна карыстацца прыкладнымі пытаннямі. Калі ёсць боязь забыцца пра што-небудзь на споведзі, можна зрабіць для сябе занатоўкі, якія адра-зу пасля вызнання грахоў трэба знішчыць. Увогуле добры хрысціянін павінен рабіць невялікі рахунак сумлення штовечар, узгадваючы ўсе падзеі мінулага дня і перапрашаючы Бога за правіны. Гэта вельмі дапамагае ў працы над сабой, робіць сумленне болып чуйным, дапамагае выявіць галоўныя заганы і, безумоўна,прыдасца ў падрыхтоўцы да споведзі.

 

Якім павінен быць жаль за грахі

 

     Катэхізіс  Каталіцкага  Касцёла  следам  за  Айцамі   Трыдэнцкага Сабору вызначае жаль за грахі як «боль душы і нянавісць да ўчыненага граху з пастановаю болып не грашыць у будучыні» (ККК 1451). Жалю ўласцівыя смутак і скруха з-за ўчыненага граху, якія   схіляюць   да   глыбокай   перамены   ўсяго   чалавека   —   да навяртання.    Жаль    уключае    таксама   жаданне    пазбавіцца   ад усялякай  прывязанасці  да граху.  Жаль  павінен  ахопліваць усе смяротныя грахі, а не толькі некаторыя. Калі, напрыклад, хтосьці рэгулярна прапускае  святую  Імшу ў нядзелю  з-за малаважных прычынаў   або   жыве   ў   недазволеных   адносінах,   г.    зн. Без касцёльнага шлюбу, і свядома не жадае выпраўлення, ён не можа атрымаць адпушчэння і ўсіх іншых сваіх грахоў, нават калі шчыра за іх шкадуе.       

     Паколькі грэх не з'яўляецца пачуццёвай праяваю, таксама і жаль за грахі не заключаецца толькі ў пачуццях. Так, некаторыя людзі, учыніўшы грэх, часам гавораць: «Але ж я не адчуваю сапраўднага жалю». Ім здаецца, што жаль павінен праяўляцца ў смутку, што ён вымяраецца сілаю пачуццяў. Прыгнечаны стан пасля ўчыненага граху часта паходзіць з такіх прычынаў,  як расчараванне з-за няздольнасці  валодаць  сабою,  боязь  непажаданых  наступстваў, сорам,    стомленасць   грэшным    жыццём,    крыўда,    прычыненая родным і блізкім і г. д. Такія пачуцці могуць весці да сапраўднага жалю за грахі,  але самі  па сабе  ім  не  з'яўляюцца.  Жаль,  які павінен узнікнуць перад споведдзю, — гэта непадробны боль ад таго, што быў абражаны Бог. Найлепшы выраз жалю — гэта не проста «пабожныя» слёзы, а шчырае жаданне пайсці да споведзі, выправіць   шкоду,   учыненую   іншаму,   выканаць   прызначаную  пакуту, а таксама зрабіць усё магчымае, каб зло не паўтарылася ізноў.

     Жаль, у залежнасці ад матывацыі, можа быць дасканалым ці недасканалым. Калі чалавек шкадуе, што абразіў Бога, якога любіць як найвышэйшае Дабро, — гэта дасканалы жаль. А калі жаль узнікае з-за боязі быць пакараным і навекі пазбаўленым Божай любові, — гэта жаль недасканалы, якога, тым не менш, дас-таткова для таго, каб атрымаць адпушчэнне грахоў у сакрамэнце пакаяння. Калі чалавек не можа прыступіць да сакрамэнту, але яму ўдаецца дасягнуць дасканалага жалю, Бог даруе яму грахі, таму што дасканалы жаль з'яўляецца праявай асаблівай любові, у якой Богу аддаецца перавага перад усімі іншымі дабротамі і не дзеля нейкіх выгодаў, а толькі дзеля Яго самога. Але гэта — надзвычайны выпадак, і дараванне грахоў без споведзі адбываецца толькі тады, калі сапраўды няма магчымасці паспавядацца (напр., калі чалавек у далёкім падарожжы або ва ўмовах жорсткага рэлігійнага пераследу, а не з-за таго, што ў яго «няма часу»). Належыць ведаць, што адной з абавязковых прыкметаў дасканалага жалю з'яўляецца цвёрдае рашэнне паспавядацца пры першай жа магчымасці. Наяўнасць дасканалага жалю не павінна весці да ўнікання споведзі, а наадварот, мусіць абуджаць яшчэ болыпае жадан-не паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Само слова «дасканалы» можа даць не зусім правільнае ўяўленне аб нейкай абсалютнасці і выключнасці, у той час як дасканалы жаль не выключае і іншых матываў, такіх як удзячнасць Богу за Яго дабрадзействы, жаданне неба, страх перад пеклам.

 

Як дасягнуць дасканалага жалю за гахі

 

     Дасканалы жаль за грахі з'яўляецца вынікам багатага духоўнага жыцця і сапраўднай глыбокай пабожнасці. Безумоўна, ёсць розныя малітвы, якія ў спалучэнні з адпаведным настроем і пачуццямі можна лічыць выразам дасканалага жалю, і некаторыя з іх змешчаныя ў нашай кніжцы. Аднак нельга абмяжоўвацца толькі вымаўленнем гэтых малітваў, нават калі гэта робіцца дастаткова пабожна. Акт жалю павінен стаць глыбокім рэлігійным перажываннем. Яго можна дасягнуць, супрацыіастаўляючы бясконцую дабрыню міласэрнага Бога і сваю агідную грэшнасць. Для гэтага можна разважаць пра ўкрыжаванага Хрыста, дзякуючы Яму за набытае коштам уласнай крыві збаўленне для ўсіх людзей. Можна таксама ўзгадаць пра безліч іншых дабротаў і ласкаў, якія мы атрымалі і атрымліваем ад Бога. Лепш за ўсё дзякаваць за канкрэтныя Божыя дары, такія як святыя сакрамэнты. вечнае жыццё, або таксама за часовыя дары: зямное жыццё, час, сям'ю, сяброў, працу і г. д. Такім чынам мы прыходзім да разумення таго, як шмат Бог для нас учыніў і як мала ад нас патрабуе. Затым, узгадаўшы пра ўласныя грахі, трэба задаць сабе пытанне: «А чым я аддзячыў Богу за Яго дабрыню? » Разважаючы такім чынам, мы пачынаем шчыра шкадаваць за свае грахі, якімі абразілі Бога і Яго любоў. Трэба памятаць, што дасканалы жаль за грахі з'яўляецца Божаю ласкаю, якую належыць з пакораю прасіць у Бога і рыхтаваць сваю душу да таго, каб быць гатовым прыняць яе. 

 

Што азначае цвёрдае пастанаўленне выправіцца

 

     Безумоўна, жаль за грахі абуджае ў нас жаданне змяніць сваё жыццё і выправіцца. Таму тут і цяпер трэба пастанавіць, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб пазбегнуць сур'ёзных правінаў у будучыні. Кожны чалавек, ідучы да споведзі, павінен мець жаданне больш не грашыць. Трэба прыняць рашэнне трымацца гэтага пастаянна. Калі ў будучыні мы ізноў памылімся, то толькі з-за ўласнай слабасці. У гэты ж канкрэтны момант наша пастанаўленне шчырае, і мы маем намер выконваць яго, а таму можам смела і з пакораю прасіць адпушчэння грахоў. Такім чынам, моцнае пастанаўленне выправіцца — гэта зусім не перакананне, што ўжо больш ніколі не будзем грашыць. На самай справе чалавек можа мець боязь, што ён ізноў памыліцца. Можна, напрыклад, мець вельмі неўраўнаважаны характар. Парывы злосці часта штурхаюць такога чалавека на канфлікты, якія наносяць моцную крыўду яго бліжнім. Такі чалавек робіць пастанаўленне, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкі для таго, каб стрымліваць сябе. Аднак пры гэтым ён баіцца, што ў нейкай сітуацыі, хутчэй за ўсё, «сарвецца» ізноў. Нягледзячы на такую магчымасць, яго пастанаўленне выправіцца зроблена належным чынам. Трэба рабіць канкрэтныя пастанаўленні, зыходзячы з асабістай сітуацыі. Так, калі чалавек найчасцей грашыў, абражаючы бліжніх рэзкімі словамі, яму перш за ўсё трэба звярнуць увагу на гэтую загану і зрабіць адпаведнае пастанаўленне, напрыклад, старацца ніколі не павышаць голасу. He варта рабіць шмат пастанаўленняў, трэба ў першую чаргу засяродзіцца на тым, што часцей за ўсё становіцца прычынай нашых падзенняў.




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by