Катэхезы — Аблаты (OMI) на Беларусі

Катэхезы

RSS-стужка
Падрыхтоўка да споведзі (8)

Споведзь — гэта папулярная назва сакрамэнту пакаяння і паяднання. «Катэхізіс Каталіцкага Касцёла» называе яго таксама:
 — сакрамэнтам навяртання, бо ў ім здзяйсняецца заклік Хрыста да навяртання, вяртання да Айца, ад якога чалавек аддаліўся праз грэх; 
 — сакрамэнтам пакаяння, бо ён паказвае асабісты і касцёльны шлях да навяртання, пакаяння і задаволення з боку хрысціяніна, які ўчыніў грэх; 
 — сакрамэнтам споведзі, бо прызнанне ў грахах — споведзь — з'яўляецца яго істотным элементам, а ў болын глыбокім сэнсе ў ім прызнаецца і праслаўляецца святасць Бога і Яго міласэрнасць да грэшных людзей. 

Шлюб (2)

Шлюб  — Па волі Езуса Хрыста сужэнства хрысціянаў з'яўляецца сакрамэнтам. Гэта значыць, што яно - знак Яго збаўчай прысутнасці і ласкі. Гэта справа не толькі чалавечай любові і мае яно не толькі грамадскае значэнне, але разам з тым уплывае і на канчатковы лёс чалавека. Гэта - дарога збаўлення. Езус абвяшчаў любоў, якая павінна яднаць людзей з іх супольным Айцом у небе і паміж сабою. Збаўленне і жыццё вечнае заснавана на любові. Бог - гэта любоў. Сужэнскае каханне не застаецца па-за гэтаю эканомікаю збаўлення.

2 сакавіка 2014 - Oblate.by | Больш падрабязна | 0 каментарыяў | 793 прагляды
 
Oblate.by