Парафіяльныя Місіі - час Божай прысутнасці. — Аблаты (OMI) на Беларусі

Парафіяльныя Місіі - час Божай прысутнасці.

article126.jpg

Парафіяльныя місіі  – гэта галоўная мэта заснавання  і асноўная паслуга Місіянераў Аблатаў; гэта асаблівы час аднаўлення духоўнага жыцця парафіі, які праводзіцца  цыклічна (у асноўным кожныя 10 год). Kадэкс Кананічнага Права загадвае арганізоўваць парафіяльныя місіі (Kанон 770).

  Падрыхтаванне да гэтага асаблівага часу трывае на працягу цэлага года, апяраджючага місіі.

  Святыя Місіі звычайна працягваюцца праз тыдзень (дакладней 8 дзён), падчас якога ў адпаведнюю пару абвяшчаюцца вернікам навукі пра Бога жывога, асноўныя праўды веры і маральнасці, а таксама праводзяцца прыгожыя, кранальныя набажэнствы.

У гэты момант жыцця парафіі Бог становіцца асабліва адчувальна прысутны. Ён быццам праходзіць сярод вернікаў, падобны да садоўніка, які даглядае свой сад. Шмат вернікаў, якія былі далёка ад Бога, набліжаюцца праз сакрамэнты да Ягонага любячага Сэрца. Шматлікія духоўныя ласкі спазнаюць тыя, хто шчодра адкрываецца на Ягонае Слова ў місійных навуках. Заўважальна таксама тое, што людзі парушаныя Словам, прыходзяць да споведзі з новым разуменнем свайго жыцця, а ў ім – захапляльнай веліччу Любові Бога і свядомасццю свайго граху. Святыя Місіі прыводзяць праз споведзь і св. Камунію да ўрачыстасці асвячэння місійнага Крыжа, які ўзносіцца перад парафіяльным касцёлам. На заканчэнне гэтага часу ласкі ўдзельнікі атрымліваюць благаслаўленне, якое мае моц папскага благаслаўлення, з ім звязаны поўны адпуст.

   Місіі праводзяць, як мінімум, два місіянера. 

   Пасля таго, як міне год ад св. Місій, неабходна правесці "Рэнавацыю св. Місій" (Аднаўленне св. Місій), якая трывае праз 4 дні.  

   На тэрыторыі нашай краіны на правядзенне парафіяльных місій афіцыяльна выказалі гатоўнасць две манаскія супольнасці: Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі    і Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля (Рэдэмтарысты). 

   Шматлікія парафіі Беларусі прымаюць місіянераў для перажывання Святых Місій пасля дзесяткаў гадоў, ад апошняга такога часу ласкі, а многія — у першыню!

   Тэрыторыю сучаснай Беларусі можам параўнаць да поля, якое трэба перапахаць і засеяць зернем Божага Слова.

   Нажаль, так мала працаўнікоў!

   Пане Езу, спашлі працаўнікоў на сваё беларускае жніво...




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by