Харызмат - дар Касцёлу і Кангрэгацыі Аблатаў — Аблаты (OMI) на Беларусі

Харызмат - дар Касцёлу і Кангрэгацыі Аблатаў

23 красавіка 2014 - а. Анджэй Юхневіч ОМІ
article124.jpg

 

Наш заклік…
Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі збірае ў адно заклік Езуса Хрыста, пачуты ў Касцёле і распазнаны ў патрэбе збаўлення свету. Ён кліча нас ісці за Ім і ўдзельнічаць у Ягоным паслансве праз словы і ўчынкі.



Жыць Езусам Хрыстом…
Аблаты пакліканыя і "прадвызначаныя дзеля абвяшчэння Евангелля Бога" (Рым 1,1), ідучы за Езусам Хрыстом, пакідаюць усё. Яны нам
агаюцца,
як супрацоўнікі справы адкуплення, глыбей Яго пазнаць, з Ім стацца тоеснымі, дазволіць Яму сабою авалодаць і наследваць Яго ўсім жыццём.

 

  

  Сярод найбольш пакінутых…
Аблаты Беззаганнай Марыі – гэта Кангрэгацыя місійная. Іхняя галоўная паслуга ў Касцёле – гэта: паказаць Хрыста і Ягонае Валадарства найбольш пакінутым; несці Добрую Навіну народам, якія яшчэ яе не прынялі і дапамагчы знайсці свае ўласныя каштоўнасці ў святле Евангелля. Адначасова, там, дзе Касцёл ужо існуе, аблаты накіроўваюцца да груп, з якімі ён мае найменшы кантакт. 

 
 Каб разбудзіць веру…
 Яны жадаюць зрабіць усё, што ў іх магчымасці, каб разбудзіць і ажывіць веру ў тых, да каго яны пасланыя, а таксама дапамагчы ім зразумець, хто такі Езус Хрыстус. Яны адказваюць на найбольш неадкладныя патрэбы праз розныя віды сведчання і паслуг.

 

 З адвагай, пакорай і даверам…
Аблаты, будучы вельмі блізка людзей, сярод якіх працуюць, з увагай сочаць за каштоўнасцямі, якімі яны жывуць. Не баяцца выразна ставіць патрабаванні Евангелля і вынаходзіць новыя шляхі,
каб абвяшчэнне збаўлення дасягнула ўсіх людзей.

 

 Радыкальна…
Радыкальным чынам жадаюць наследваць Езуса Хрыста – чыстага
і ўбогага, які сваёю паслухмянасццю адкупіў свет. Таму менавіта – паводле дару Айца – яны ўваходзяць на шлях евангельскіх парад (абяцанні чысціні, беднасці і паслухмянасці).

 

Еднасць жыцця…
Аблаты здабываюць еднасць свайго жыцця толькі ў Езусе Хрысце і праз Яго.
Шматлікія апостальскія паслугі і кожны чын іхняга жыцця – гэта нагода сустрэцца
з Хрыстом, які праз іх аддаецца іншым, а ім – праз іншых.

 

 

 Як няспынная малітва…
 Місіянеры праслаўляюць Пана згодна з рознымі натхненнямі Духа Святога: заносяць да Яго іхні штодзённы клопатабусіхлюдзях, да якіх былі пасланымі (пар. 2 Кар11, 28).  Усё нашае жыццё – гэта малітва аб надыход Валадарства Божага ў нас і праз нас.

 

 Супольнасць і паслансва…
Нашае пасланства здзяйсняем у супольнасці і праз супольнасць, да якой прыналежым. Нашыя супольнасці маюць апостальскі характар. Паводле ўзросту сярод іх камуніі розумаў і сэрц, аблаты даюць сведчанне перад людзьмі, што Езус сярод іх жыве і яднае іх на тое, каб пасылаць іх абвяшчаць Сваё Валадарства.

 

 З Беззаганнай Марыяй…
Беззаганная Марыя – гэта Ахоўніца нашай Кангрэгацыі. Яна адкрылася на Духа Святога, як пакорная слуга, і цэласна прысвяціла сябе асобе і справе Збаўцы. Аблаты бачаць свой прыклад у Дзеве, якая клапоціцца, каб прыняць Хрыста і даць Яго свету, для якога Ён з'яўляецца адзінай надзеяй.




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by