Думкі Яўгена дэ Мазэно — Аблаты (OMI) на Беларусі

Думкі Яўгена дэ Мазэно

18 сакавіка 2014 - Oblate.by
article114.jpg

 "Любіць Кацсёл – гэта любіць Езуса Хрыста і наадварот. "  а. Яўген дэ Мазэно

 

„Мы не павінны спаборнічаць з вялікімі казнадзеямі, як гэта звычайна здараецца. Гэта не з'яўляецца нашым  пакліканнем.”  а. Яўген дэ Мазэно да а. Дэйзі, 11 кастрычнік 1847 г.

 

„Місіянер павінен імкнуцца да дасканаласці, таму што ён пакліканы да апостальскай справы.”  а. Яўген дэ Мазэно да кс. Вігюэра, 6 студзеня 1819 г.

 

„Нашыя місіянеры прысвячаюць сябе асабліва паслузе сярод пакінутых душаў.”  а. Яўген дэ Мазэно да кс. Тэстана, 17 чэрвеня 1828 г.


„Вы спазанáеце, падобным чынам, як і мы, што поспех нашай працы гэта вынік Ягонай і толькі Ягонай ласкі.”  а. Яўген дэ Мазэно да а. Вінцэнта, 17 студзеня 1835 г.


„Няхай аблаты ўважліва чытаюць тое, чаго ад іх спадзяецца Касцёл: марныя цноты неадпаведныя да патрабаванняў, якія ставіць перад імі пакліканне (...). Яны былі пакліканымі да зусім іншай дасканаласці.”  а. Яўген дэ Мазэно


„Трэба, каб мы самі былі проста святымі. Гэтыя словы змяшчаюць усё, што маглі б мы сказаць.”  а. Яўген дэ Мазэно да кс. Тамп'ера, 13 снежня 1815 г.


„Пойдзем простым шляхам да мэты праз прастоту нашай паслугі і пакінем людзкія помыслы для тых, хто шукае нешта іншае, а не Бога.”    а. Яўген дэ Мазэно да а. Гуіжу, 17 студзеня 1835 г.


„Мы – дзеля ўбогіх; душа радуецца, калі з імі прабывае; маем асаблівую ласку, калі ім прыносім крыху дабрыні.”   а. Яўген дэ Мазэно да а. Вінцэнта, 15 лютага 1860 г.


"Практыкуйце дасканала сяродвас любоў, любоў, любоў, а звонку — рупнасьць аб выратаванні душаў."  св. Яўген дэ Мазэно


„Атрымліваем вялікае суцяшэнне, калі нашая начальнікі, біскупы, аказваюць нам адназначныя выявы кранальнага прызнання. Мы — людзі быскупа, мы даступныя яму ўлюбы час: удзень і ўначы." а. Яўген дэ Мазэно


„Трэба нам людзей цэласна адданых, руплівых пра Божую хвалу і збаўленне душаў, адным словам – схільных захоўваць евангельскія парады.” а. Яўген дэ Мазэно да кс.Арбо, 1 студзеня 1819 г.


„Скажу адкрыта: вы зрабілі добра, прымаючы крыж (…). Гэта адрозненне місіянераў ад астатніх святароў.” а. Яўген дэ Мазэно да кс.Караля дэ Форбэ-Жансона, 9 кастрычніка 1816 г.


„Бог спадзяецца на мяне, што я прысвячу сябе Яму на службу; асаблівым чынам – дзеля ажыўлення веры, якая занікае сярод убогіх…” а. Яўген дэ Мазэно да сваёй маці, 29 чэрвеня 1808 г.

 

„О, каб толькі  мы былі здольныя, праз цэласную ахвяру нашага існавання, прычыніцца да таго, каб збаўленне не было дарэмным, асасліва для тых, каго — згодна з нашым пакліканнем — мы маем евангелізаваць!”а. Яўген дэ Мазэно.


"Усё змяшчаецца ў словах: «Яны рупліва наследуюць цноты і прыклад Збаўцы нашага Езуса Хрыста». Гэтыя словы трэба вырыць на сваім сэрцы…” а. Яўген дэ Мазэно.


„Мы ёсць – або прынамсі павінны быць – святымі святарамі, якія лічаць сваім шчасццем тое, што сваю маёмасць, здароўе і жыццё могуць прысвяціць на служэнне і хвалу нашаму Богу." а. Яўген дэ Мазэно.






Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by