а. Луіс Лоўгэн ОМІ - Генеральны Суперыёр наведаў Місіянераў Аблатаў - Беларусь — Аблаты (OMI) на Беларусі

а. Луіс Лоўгэн ОМІ - Генеральны Суперыёр наведаў Місіянераў Аблатаў - Беларусь

18 сакавіка 2014 - Oblate.by
article115.jpg

 

"Генеральны суперыёр, як пераемнік святога Яўгена дэ Мазэно, будзе падтрымліваць у сэрцы нашага харызмата заўсёды жывую місіянерскую руплівасць, заахвочваючы да аткрытасці на новыя тэрыторый у паслузе евангелізацыі."

Канстытуцый і Рэгул Місіянераў Аблатаў, Канст. № 133)

 

             У такім духу праходзіў візіт нашага Генеральнага суперыёра а. Луіса Лоўгэна ОМІ, які наведваў Беларусь з 11 па 14 сакавіка бягучага года. Ён наведаў пашыя пляцоўкі, прыглядзеўся паслугам, якія выконваюць Аблаты на беларускай зямлі і падзяліўся ў сувязі з гэтым сваімі думкамі.

 

Падкрэсліў у сваіх меркаваннях вялікую вартасць штодзённай малітвы (асабліва Словам Божым) у жыцці кожнага аблата, каштоўнасць і вагу манаскіх шлюбаў, якія яны складаюць, і жаццё ў супольнасці, якая становіцца прасторай рэалізацыі нашага паклікання.

 

На пытанне, што адрознівае Місіянераў Аблатаў ад іншых супольнасцяў, якія здаецца маюць падобны спосаб паслугоўвання ў Касцёле на Беларусі, а. Луіс адказаў, падкрэсліўшы: першае адрозненне – нашая паслуга і пакліканне нараджаецца са спаткання айца Яўгена дэ Мазэно ў Вялікую Пятніцу з Хрыстом Укрыжаваным і Ягонай любоўю, а другое адрозненне – на ўсім свеце Аблаты характэрызуюцца непасрэднай бліскасццю да людзей (і ў паслузе падчас рэкалекцый і місій парафіяльных, а таксама ў выглядзе душпастырства ў парафіі). Пры гэтай нагодзе, а. Генерал таксама паклаў націск, каб запрашаць і заахвочваць мясцовую моладзь уступаць у шэрагі Місіянераў Аблатаў.

 

Асаблівым і кранальным момантам для аблатаў Беларусі сталася супольная сустрэча ў Мінcку і набажэнства атрымання новых Кастытуцый і Рэгул, якія былі зацверджаныя ў гэтым годзе. Генеральны Суперыёр, пасля адпаведнага спеву і Літургіі Слова, кожнаму аблату перадаў кнігу Канстытуцый са словамі: "Так рабі, і будзеш жыць!" (Лк 10, 28). Пасля, усіх даручылі апецы Марыі Беззаганнай і св. Яўгену дэ Мазэно.

        

Здаецца заданне "падтрымліваць у сэрцы нашага харызмата заўсёды жывую місіянерскую руплівасць" а. Луіс выканаў сярод аблатаў Беларусі выдатна: выслухаў, заахвоціў і падтрымаў прапановы.  

Теги: omi



Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by