"АБЛАЦКІ ХАРЫЗМАТ" — Аблаты (OMI) на Беларусі

"АБЛАЦКІ ХАРЫЗМАТ"

article144.jpg

Наш харызмат выводзіцца з гісторыі; гэта гісторыя маладога чалавека, Яўгена дэ Мазэно. На працягу ягонага жыцця, ён адчуў усабе міласэрную Любоў Бога, праяўленую ў Езусе Хрысце, Укрыжаваным Збаўцы. Мы таксама, натхнёныя нашым Заснавальнікам, распазнаем моцХРЫСТА ў нас, і хочам ЕВАНГЕЛІЗІРАВАЦЬ, гэта значыць – зрабіць Яго вядомым і паказаць нашым жыццём радасць Божай Навіны.

Праз спатканне з Хрыстом Укрыжаваным, Яўген быў узрушаны драматычнай і годнай слёз сітуацыяй, у якой знаходзіўся КАСЦЁЛягоных часоў, і адчуў сябе пакліканым распаліць полымя веры, якое гасла ў сэрцах шматлікіх дзяцей Касцёла, асабліва ўбогіх. Менавіта таму, перш за ўсё, даУБОГІХ мы нясем гэтую вестку аб вызваляючай радасці:да найбольш пакінутых людзей, да тых, чыя сітуацыя кліча справядлівасці перад Богам.

Па гэтай прычыне, мыжывему СУПОЛЬНАСЦІ, групе людзей, дзе ўмацоўваем сябе ўзаемна ў веры, у міласэрнай любові, абагачаем адно аднаго сваім пошукамБога, Езуса Хрыста, які жыве і працуе ў нас і ў свеце.

МыМІСІЯНЕРЫНекалі папа ПійXI назваў нас: “Адмыслоўцамі ў справе цяжкіх місій Касцёла”. Хочам прысвяціць нашае жыццё тым, хто нават не ведае Езуса Хрыста або хто забыў Яго ў сваім жыцці, не гледзячы на гэта, дзе яны знаходзяцца ў свеце. Па гэтай прычыне, шматлікія Аблаты паслугоўваюць на землях, па-за межамі сваёй бацькаўшчыны. Мы шукаем у нашай місіі шляху да святасці.

Мы – “АБЛАТЫ”. Гэта азначае, што мы місіянеры цэласна адданыя, безумоўна і неадваротна: Богу, да Якога мы ўжопрыналежым, і братам і сёстрам, да якіх мы пасланыя. КАНСЭКРАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ з’яўляеццафрамугамі, ў якіх змяшчаецца нашая аблацыя. “Аблацыя” азначае радыкальнае і бязмежнае прысвячэнне сябе дзеля працы Хрыста, выконванне Ягонай місіі. Разам, у супольнасці, мы аддаем нашае жыццё дзеля будавання сям’і дзяцей Божыхі такімчынам памагаем уцелаўляць малітву Езуса: “Каб былі ўсе адно”.

Мы – Місіянеры Аблаты БЕЗЗАГАННАЙ МАРЫІ.  Гэта наш Прыклад, нашая Ахоўніца і нашая Маці. У Ёй мы бачым Хрыста, у Ёй мы заўважваем Бога. У сваім fiatЯна паказвае нам, як супрацоўнічаць з Божай Воляй, як жыць смерццю Хрыста, каб маглі дзяліцца Ягоным Уваскрасеннем. Паводле слоў Папы Льва XI, нашая місіся, як Аблатаў, гэта прыносіць ва ўлонне Маці Міласэрнасці тых дзяцей, якіх Хрыстус з крыжа хацеў Ёй даручыць.”Вось менавіта чаму Яўген, калі сузірае постаць Марыі, дае Ёй імя “Маці Місіі”.

 

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by