ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ 8 снежня 2018 – 25 студзеня 2019 — Аблаты (OMI) на Беларусі

ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ 8 снежня 2018 – 25 студзеня 2019

article142.jpg

 

ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ

 8 снежня 2018 – 25 студзеня 2019

 Радасць і шчодрасць аблацкага жыцця!

 

 “У гэтую ўрачыстасць нашай Ахоўніцы Беззаганнай Марыі распачынаем Год Аблацкіх Пакліканняў. Ласка Яе Беззаганнага зачацця напаўняе нас радасццю, любоўю і ўдзячнасццю за тое, што Бог у Ёй здзейсніў. Гэтае свята са сваёй прыроды місійнае. Беззаганнае Зачацце падрыхтавала Марыю на прыняцце паклікання і місіі, якую Бог намерваўся Ёй даручыць: быць годным памяшканнем Найвышэйшага Сына. Поўны веры адказ Марыі пабуджае нас да вернага перажывання нашай аблацыі [ахвяравання — ад рэд.], як місіянераў Езусавага Валадарства. Гэты асаблівы год, Год Аблацкіх Пакліканняў, даручаем нашай Спадарыні, моцна веруючы, што Яе заступніцтва учыніць, што Бог сваёю ласкаю, у сваім часе і сваім чынам паблаславіць нашыя намаганні (…).

 

 Гэты год з’яўляецца адказам на заклік аблатаў і выходзіць з натхнення Духа. (…) Аблаты перакананыя, што перад імі ёсць будучыня, ці гэта як аблатаў са шлюбамі, ці гэта ў іншых формах перажывання харызмату свецкімі, кансэкраванымі мужчынамі і кансэкраванымі жанчынамі. Тыя аблаты вераць, што маюць працягваць паслугу Касцёлу ў найцяжэйшых месцах.”

(з Лісту Генеральнага Суперыёра, а. Луіса Лоўгена ОМІ)

Гэты год мае быць часам інтэнсіўнай малітвы аб новых пакліканнях да супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, часам адкрытасці для маладых людзей, зацікаўленых жыццём і паслугай Аблатаў у Касцёле, але таксама — часам асабістай задумы над сваім аблацкім жыццём: ці яно працягвае быць радасным сведчаннем пра Езуса Хрыста і паслугай шчодрасці сэрца найбольш патрабуючым і ўбогім.

“Радасць нашага паклікання закаранёная ў місіі. Колькі разоў пытаюся адлатаў: ‘Што дае вам радасць у вашым жыцці?’, першы адказ гэта: найбольш радасці дае бліскасць з убогімі. Гэтыя асаблівыя суадносіны, якія нас злучаюць з убогімі, ванікаюць з нашага харызмата і адлюстроўваюць сэрца св. Яўгена. І на самой справе, у жыцці ўбогіх знаходзім часта нечаканую радасць, якая з’яўляецца дарам Бога. Закранае нас іхняя здольнасць быць радаснымі, і гэта нават пасярод сітуацыі нейкага прыгнёту. Убогія вучаць нас быць радаснымі. І адкрываем нанова, што колькі разоў мы ішлі абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, столькі разоў яны заклікалі нас да навяртання. Убогія нас евангелізіруюць!

(…) Дакранаючы ранаў і болю ўбогіх, мы самі становімся здольныя быць церпялівымі і поўнымі спачування адзін да другога. Гэта таксама вынікае з сэрца св. Яўгена: маем асаблівы дар да жыцця любоўю. А любоў нараджае радасць.

 

Колькі разоў аблаты сустракаюцца  з нагоды рэкалекцый, дні навукі ці пры іншых нагодах, то гэта заўсёды радасныя сутрэчы. На пахаронах нейкага аблата, адна свецкая асоба сказала мне, што была трошкі здзіўлена смехам і жартамі, якія мелі месца перад, падчас і пасля абрадаў. Потым дадала: ‘І добра, таму што думаю, што такім чынам выказваеце вашыя да яго пачуцці, што жыццё не скончылася, а што найлепшае, толькі надыходзіць’. Нават не ўсведамляем сабе, як людзі, якім паслугоўваем, заўважваюць пануючую сярод нас радасць.

 

 Радасць аблацкага жыцця праяўляецца таксама ў нашых суадносінах з Богам. Гэтыя адносіны рэальныя, а знаем Бога, як поўнага спачування і міласэрнасці. Досвед Божай любові, аб’яўленай праз Крыж Езуса, пазначыла жыццё святога Яўгена і пазначае жыццё кожнага аблата. Прыходзім да Найсвяцейшай Тройцы з церпячым чалавецтвам ў сэрцы. Хоць грамацтва выкарыстоўвае, адкідвае і адносіцца абыякава да ўбогіх, мы ведаем, што Бог любіць іх асабліва. Дае нам здольнасць абвяшчаць Евангелле са спасуваннем і міласэрнасццю. (…)”

 (з Лісту Генеральнага Суперыёра, а. Луіса Лоўгена ОМІ)

 

 МАЛІТВА НА ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ

  

Божа, Святы Ойча, прыходзім да Цябе, таму што Езус даручыў нампрасіць, каб Ты выслаў работнікаў на Тваё жніво. Таму просім, пашлі нам шмат высакародных маладых людзей, размілаваных у Езусе, гатовых усё жыццё аддаць Табе, быць бліска ўбогіх інайбольш пакінутых, якім будуць абвяшчаць Евангелле. Няхай палымнее ў іх той самы агонь, які Ты распаліў у св. Яўгене. Няхай далучацца да ягонай сям’і і, разам з усімі аблатамі, працягваюць справу адкуплення.

 Беззаганная Марыя, Ты першая дала Езуса свету, маліся разам з намі.

 Амэн.




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by