Памаліцца

 

Ойча наш, каторы ёсьць у небе!
Сьвяціся Імя Тваё.
Прыйдзі Валадарства Тваё.
Будзь воля Твая
Як у небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёньня.
І адпусьці нам грахі нашы,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым.
І ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
Амэн.
 

 

 Подсчёт кликов



За ўвесь час памаліліся разоў:


 

Прагляд Iнтэнцыi або Сведчання
1. Хачу подзякаваць Пану Богу, што Ён пачуу малiтвы i не дазволiу нам з мужам i усiм iншым людзям загiнуць, калi наш самалёт зламауся у паветры, але садзiцца з вялiкай колькасцю палiва у баку было таксама нельга, i пiлот быу вымушаны 3 гадзiны кружыць на зламаным самалёце у паветры над морам i супакойваць нас усiх!

2. Таксама хачу паздякаваць Пану Богу за дапамогу, калi наша машына ноччу выпадкова з'ехала у кувэт у балота i мы не маглi яе выцягнуць нават з дапамогай машыны нашых сяброу: я малiлася, пакуль муж з сябрамi цягнулi яе, i у хуткiм часе да нас прыехау на машыне з блiжэйшай вёскi чалавек з патрэбнымi нам прыладамi, якому у 01.00 ночы захацелася падыхаць паветрам! Ён пачуу (!), што недзе за вёскай спрабуюць выцягнуць машыну, хутка сабрауся i паехау нам на дапамогу. Прашу таксама за яго памалiцца, што паслухау натхненне Божае i такi добры чалавек!

3. Таксама часта здараецца, калi мне на працы даюць вельмi многа заданняу, якiя патрэбна зрабiць зараз жа i я не магу паспець нiяк, а калi не паспею, то будуць у мяне вялiкiя цяжкасцi, прашу Пана аб дапамозе, i Ён дапамагае: цi то у клiента зламаецца камп'ютар, цi то перастае працаваць Iнтэрнэт у банку (а гэта ужо форс-мажорныя абставiны). Зразумела, я не прашу, каб нешта ламалася, але Пан Бог мне так дапамагае, две час на выкананне працы, пакуль усё чыняць.
Госць
2 кастрычніка 2016



Адказы, каментары (1)
а. Анджэй # 2 снежня 2016 у 22:09 0
Дзякуй за Вашае так прыгожае сведчанне! Няхай Бог працягвае Вас падтрымліваць і Вам блаславіць. Памятаем аб вашай малітоўнай просьбе перад Фігурай Маці Божай Фацімскай у Шуміліна!
Адказаць, каментаваць
RSS-стужка RSS-стужка Iнтэнцыi i Сведчанняў

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by