а. ВОЙЦЕХ НАВАЧЫК OMI — Аблаты (OMI) на Беларусі

а. ВОЙЦЕХ НАВАЧЫК OMI

article138.jpg

Асоба а. Войцеха Навачыка OMI, які адышоў 32 гады таму ў вечнасць, узбуджае зацікаўленасць сярод жыхароў Навагрудка і наваколля, а таксама маладога пакалення вернікаў Беларусі. Існуе шмат распаветаў і ўспамінаў аб ім, які перадалі яго парафіяне, сёстры Назарэтанкі, а таксама таварышы з саслання ў Комі. 

Войцех Навачык нарадзіўся 20 красавіка 1910 г. У мясцовасці Лэнка Велька (каля Познані, Польшча), у сям'і фермераў. Ён быў найстарэйшы сярод траіх сыноў Барталамея Навачыка. Маючы 5 год, страціў бацьку, які загінуў на фронце І Сусветнай Вайны. Маці, не маючы магчымасці весці гаспадарку і накарміць сям'ю, арэндуе зямлю. 

Войцех распачынае навучанне ў нямецкай школе. Калі яму споўнілася 14 год (у 1924 г.), ён прачытаў аб'яву аб тым, што набіраюць вучняў у Ніжэйшую Духоўную Семінарыю Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі ў Люблінцы (Сілез'я, Польшча). Быў адным з 60 хлопцаў, якія адказалі на аб'яву. Не гледзячы на нялёгкія ўмовы, заўсёды чулліва ўзгадваў семінарыйныя часы, а таксама шчырыя хлапчуковыя сяброўствы, якія там паўсталі.

Першыя манаскія абяцанні склаў пасля заканчэння навіцыята 8 верасня 1933 г. у Маркавіцах, каля Інавроцлава (Польшча). Пасля пяці год, 12 чэрвеня 1938 г., атрымаў святарскія пасвячэнні ў Обры каля Вольштына (Польшча), дзе знаходзіцца Вышэйшая Духоўная Семінарыя. Адразу быў скіраваны на душнастарскую паслугу ў Вашкевічы (каля Ліды), над Нёмнам. Прыехаў сюды 24 чэрвеня 1939 г. Апрача парафіі, існаваў у Вашкевічах новы манастыр Місіянераў Аблатаў. У ліпені 1939 г. прабывала ў ім група 80 клерыкаў, якія паспелі ад'ехаць перад выбухам ІІ Сусветнай Вайны.

Пасля надыходу Арміі Чырвонай на тэрыторыю Навагрудчыны, а. Навачык застаўся на месцы і праз увесь перыяд вайны працаваў у некалькі парафіях. Многія касцёлы і парафіі таго часу былі пазбаўлены душпастыраў. Не перастаў дзейнічаць таксама пасля пераняцця гэтых зямель гітлераўскімі немцамі. Ён дасканала валодаў нямецкай мовай і намагаўся ахоўваць, выконваючы свае святарскія абавязкі. Аднак жа абставіны, ў якіх апынуўся, былі вельмі складанымі. Уладу трымалі немцы, існавалі падпольныя атрады Акміі Краёвай, а таксама чырвоныя савецкія партызаны. Публічныя экзэкуцыі, гвалт, крадзеж, забойствы былі паўсюль. Таксама а. Навачык амаль не страціў жыцця, калі на плябанію ўварвалася група нямецкіх афіцэраў. Яны шукалі партызанаў, таму што знайшлі ў наваколлі пакінутую зброю. Трагедыя не сталася толькі дзякуючы нечаканаму заступніцтву аднога з ад'ютантаў. 

Абставіны сталіся больш цяжкімі пасля адступлення немцаў і чарговым уваходзе Чытвонай Арміі. Вельмі часта савецкая ўлада нападала на а. Навачыка, пад'юджвала таксама супрацб яго праваслаўных вернікаў. Трэба аднакжа адзначыць, што навакольныя жыхары, негледзячы на веравызнанне, спрыялі і дапамагалі шаноўнаму святару. Ён, не гледзячы на заказ і пагрозы, не пераставаў праводзіць набажэнствы і ўдзяляць сакрамэнты. Яго ўсё часцей праслухоўвалі, ажно 20 мая 1950 года яго арыштавалі. Сведчаннем "злачынства" паслужыла сабраная на плябаніі рэлігійная літэратура. Перавезлі яго ў Ліду, потым – у Гродна, дзе, як даведаўся, "апошні раз" яму дазволілі купіць сабе нешта паесці. У гродненскай вязніцы быў акружаны пашанай сувязнеў рознай народнасці і веравызнання. Яму выдзялілі месца для адпачынку, а таксама сувязні, у тым ліку расейцы, прасілі яго узначальваць малітву ружанцовую, якою хацелі супольна маліцца.

З Городна а. Навачык трапляе ў лагер у Комі.

Вязні вырубвалі лес, сплаўлялі дрэва і пілавалі на кавалкі. А. Войцех працаваў разам з групай крыміналістаў, вёў дакументацыю, часам выконваў абавязкі санітара. Узгадваў пазней, як пасля шматгадзіннай працы пра рубанні дроваў у балоце, трэба было абмываць адзіныя боты пад насосам, а потым класці пад галаву на начны адпачынак, каб не ўкралі. Змучаны цяжкаю працай і нечалавечымі ўмовамі, меў толькі адну мару: "...памерці на сваім ложку і быць пахваным ў адзенні…". Ён не раз бачыў, як трупы памерлых вязнеў абдзіралі з адзення і пакідалі на марозе каля брамы лагера. Там скідвалі іх на санкі, якія трактар вывозіў за вароты. Для ўпэўненасці цела памерлага прабівалі штыком, а потым выкідвалі ў снежны сумёт за лагерам, дзе іх разрывалі ваўкі. Сметць у лагеры была штодзённым відовішчам. Знішчаныя і галодныя людзе не вытрымлівалі ўмоў лагера.

А. Войцех Навачык быў адзіным святаром у лагеры, у якім прабывалі людзі розных народнасцей: немцы, палякі, беларусы, кітайцы, габрэі, азейбарджанцы, расейцы… Шмат хто з іх былі католікамі. Калі толькі маглі, здабывалі аплаткі і віно, каб патаемна а. Войцех мог для іх правесці св. Імшу.

А. Навачык быў прыгавораны на 60 год лагера. У выніку "адлігі", пасля смерці Сталіна ў сакавіку 1953 г., пачалі нанова разглядаць прыгаворы. Адмысловая камісія, якая прыехала ў лагер, узнавіла судовыя працэсы вязнеў. Пасля дакладнага даследвання абвінаваўчых дакумантаў, камісія вырашыла, што арыштаваны Войцех Навачык быў прыгавораны i прабываў у вязніцы 6 гадоў без ніякай віны. Гэтае вырашэнне дазволіла вызваліць яго з лагеру.

Хворы і аслаблены дабраўся да Ліды, дзе знаёмы святар з Кангрэгацыі Піяраў – а. Чабаноўскі 

– падзяліўся з ім сваёю вопраткай. Быў май 1956 года. У гэты час вернікі навагрудскай парафіі 

намагаліся вярнуць святара. Актыўна дзейнічала ў гэтай страве таксама сястра назарэтанка – с. Малгажата Банась (адзіная сястра, якая 1 жніўня 1943 года, выконваючы паслугу ў шпіталі, пазбегла растрэлу). Яна падавала ўжо некалькі разоў зварот да савецкіх ўладаў аб згодзе ідазволе на святарскую паслугу а. Навачыка.

Ён вярнуўся ў гэты горад і распачаў душпастырства. Ён сказаў пасля прыезду ў Навагрудак са звычайным для сябе пачуццём гумару, што "у яго 60-гадовым прыгаворы... Пан Бог скрэсліў нуль...". Яму было тады толькі 46 год. Часта кажуць, што гэты перыяд жыцця чалавека адзначаецца паўнатою сіл. Аднак жа а. Навачык, пасля 6 год цяжкага лагеру ў Комі, вярнуўся з моцна знішчаным здароўем. Лекары сцвердзілі ў яго сардэчную недастатковасць, паступовы цукровы дыябет, праблемы з вантробай, небяспечна павышаны кравяны ціск. Негледзячы на гэта, ён шмат год праводзіў душпастырскую дзейнасць, катэхізаваў, збадываў кнігі і праладу літургічныя, навучаў дзяцей і дарослых. Праподзіў адначасова рэмонт касцёла і парадкаванне наваколля святыні, каб даць адпаведныя умовы для правядзелля Літургіі. Усе заданні былі зрэалізаваныя дзякуючы яго рашучасці і вялікай працы. Яго супрацоўніца, назарэтанка, с. Тэрэса Касіньская, заўважвае, што пакладзеная тады штукатурка трымаецца да сёняшняга дня.

Місіянер Аблат абслугоўваў шырока раскінутыя тэрыторыі вакол Навагрудка і, як мог найлепш, клапаціўся аб верніках пакінутых парафій. Быў адважны, публічна прызнаваўся, што слухае Ватыканскае Радыё. Не зламала яго частае наведванне адказных па справам рэлігіі. Аднак жа па крысе ён быў вымушаны абмяжоўваць сваю дзейнасць. Стан задоўя рабіўся горшым. Сам хворы і церпячы ніколі не адмовіў адзяліць сакрамэнту хворых, нават ноччу. Выказваў клопат аб няспынным развіцці сакрамэнтальнага жыцця сваіх вернікаў, паслугоўваючы ім сваёй дапамогай і настаўленнем.

На працягу 28 гадоў, якія мінулі ад хвіліны вяртання з Комі, магчымасць актыўнай дзейнасці паступова змяншаецца. У апошнія гады жыцця не мог самастойна дайсці да касцёла і з неабходнасці цэлебраваў св. Імшу на плябаніі. Апеку над цяжка хворым а. Войцехам здзяйсняла с. Тэрэса, якую мы ўзгадалі выжэй. Яна таксама спадарожнічала яму ў апошніх хвілінах жыцця.

А. Навачык меў прыгожую і будуючую смерць. У кароткія хвіліны свядомасці спяваў фрагменты св. Імшы: "Пан з вамі...", "У гору сэрцы..." i маліўся актамі веры надзеі і любові. Маліўся кранальнымі словамі: "...i каб я быў Табе да спадобы ... i каб Ты мяне прыняў...". На пярэдадні сваёй смерці, місіянеру аблату на нейкі час вярнулася свядомасць. Прасіў маліцца Літаніяй Ларэтанскай да Найсвяцейшай Марыі Панны, дзякаваў наведваючым, вечарам спрабаваў сесці каля стала. Аднак жа траціў сілы і вымушаны быў легчы. Зноў прабаваў спяваць часткі Святой Імшы. Пасля гэтага раптоўна змоўк. Выкліканая хуткая дапамога нічога не змагла зрабіць. Айцец Войцех Навачык памёр. Гэта быў 3 люты 1984 года., дзень пасля Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).

Пахаванне а. Войцеха ў Навагрудку было сапраўднай маніфестацыяй веры і экуменізма. Вакол труны, апрача 28 святароў каталіцкіх, сабралася 5 духоўных праваслаўных і шматлікі натоўп жыхароў навагрудчыны, розных нацыянальнасціей і веравызнанняў. Адлегласць да могілак была значная, аднак жа вернікі хацелі несці труну на плячах. Пешшу шоў таксама кс. Інфулат Вацлаў Пёнткоўскі, заслужаны святар ў старэйшага ўзросту, які ўзначальваў пахавальныя ўрачыстасці. Цела а. Войцеха склалі на парафіяльных могілках у Навагрудку, а магілу пакрылі кветкі.

Памяць аб гэтым вялікім навагрудскім святары – як распавядае с. Тэрэза, назарэтанка – негелдзячы на прамінаючы час, няспынна жывая. Жыхары навагрудчыны памятаюць а. Навачыка, як святара да канца адданага вернікам, дапамагаючым ім розным чынам, святара з клопатам аб сужэнствы і выхавацеля сем'яў. Клерыкі ў Гродненскай Семінарыі пералічваюць яго, як прыклад святарства для наследвання. Мінула ўжо 32 гады ад ягонай смерці, а a постаць гэтага пабожнага святара, місіянера аблата, працягвае жыць у сэрцах, розумах і ўспамінах вялікай колькасці людзей. Можна сустрэць святароў і сясцёр законных, якія з гонарам прызнаюць, што атрымалі хрост з рук а. Навачыка. Наведваючы людзей падчас душпастырскіх адведзінаў, можна пачуць, што іхняе сужэнства бласлаўляў а. Войцех. Сабраты з Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі часта наведвалі а. Войцеха за яго жацця, але і таксама цяпер ахвотна наведваюць яго магілу і Навагрудак, быццам іх святое месца. Святыя Імшы ў гадавіну яго смерці збіраюць шматлікую супольнасць вернікаў. Гэта найлепшае пацвярджэнне таго, што ён быў дарагі для тых, сырод каго жыў і паслугоўваў.

а. Казімір Енджэйчак OMI

пераклад а. Анджэй Юхневіч ОМІ




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by