8 СНЕЖНЯ - Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — Аблаты (OMI) на Беларусі

8 СНЕЖНЯ - Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

article141.jpg

Касцёл Каталіцкі адзначае 8 СНЕЖНЯ ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі гэта асаблівае свята. У гэты дзень ушаноўваем галоўную Заступніцу і Ахоўніцу нашай Кангрэгацыі.

 

Нешта больш пра гэта…

 

Здарэнне Беззаганнага Зачацця з’яўляецца заслугай асаблівай Божай ласкі. Гэтая таямніца выяўляе асаблівую ролю Марыі, а таксама, што кожны з нас цешыцца Божай дапамогай у заданнях, якія Бог ставіць на шляху нашага жыцця.

 

 Што такое Беззаганнае Зачацце?

 

Яно выказвае праўду пра тое, што бацькі Марыі Яўхім і Ганна зачалі сваю дачку, якая была захаваная Богам ад раны першароднага граху. Некранутае першародным грахом зачацце датычыцца толькі Марыі, якая выключным чынам была захаваная ад граху дзеля таго, што станецца Маці Божага Сына. Беззаганнае зачацце гэта нешта іншае, чым дзявочае зачацце Езуса Хрыста Марыяй з Духа Святога.

 

Божая дзейнасць, у выпадку пачатку Яе жыцця, не заснавана на выключэнні і замене дзеяння бацькоў, але – на захаванні душы Марыі ад скуткаў першароднага граху.Сын Божы, канешне, у сваёй чалавечнасці таксама не быў крануты грахом.

Праўду аб беззаганным зачацці Марыі можна прыняць толькі розумам асветленым вераю.

Касцёл урачыста аб’явіў яе, як догму1] веры, пасярэдзіне эпохі рацыяналізма і сц’ентыцызма, у палове ХІХ ст. Зрабіў гэта папа Пій IX у 1854 г. буллай"Ineffabilis Deus"(Невыказны Бог). Чытаем там наступныя словы: “Павагаю Пана Нашага Езуса Хрыста, Святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама Нашай, аб’яўляем, сцвярджаем і азначаем, што навука, якая ўтрымлівае,што Найсвяцейшая Панна Марыя з першай хвіліны свайго зачацця– моцай асаблівай ласкі і прывілгіі ўсемагутнага Бога, моцай прадугледжаных заслуг Езуса Хрыста, Збаўцы роду людзкога была захаваная некранутай ад усялякай змазы першароднага граху, гэта праўда аб’яўленая Богам i таму ўсе вернікі забавязаны ў яе вытрывала і непахістна верыць”.

 

Перад тым, як аб’явіць догму, папа Пій IXвыдаў энцыкліку “Ubi primum” для ўсіх біскупаў свету з просьбай выказаць, што думаюць святары і вернікі на тэму Беззаганнага Зачацця, якія набажэнствы існуюць і што думаюць пра гэта самыя біскупы. Такім чынам хацеў аднесціся да susnus fideiлюду Божага – паўсюднага Касцёла.

 

 Адным з першых, хто з поспехам выслаў энтезіястычны адказ, быў біскуп Марселя – Яўген дэ Мазэно. Тэкст ягонага пісьма быў надрукаваны на першых старонках першага тому „Pareri”. Адзін ліст выслаў ад свайго імя, другі – ад імя Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, прад’яўляючы назву заснаванай праз сябе Кангрэгацыі, як сведчанне традыцыйнай веры Касцёла. Гэты ліст напамінае велікодны “Exultet”:

 

„Шчаслівы, сапраўды шчаслівы той дзень, калі Бог, праз Духа свайго Боскага Сына,натхнуў сэрца Яго Вікарыя на Зямлі, каб аддаў гэтую найвышэйшую пашану Святой Дзеве Марыі! Шчакслівы і святы той дзень, калі найвышэйшы пастыр і Настаўнік, сярод горкіх клопатаў свайго сэрца і сярод балючых досведаў Касцёла, скіраваў сваю думку да Беззаганнай Маці Беззаганнага Ягня і скіраваў вочы [Касцёла] на Зорку поўную ззяння, замацаваную Богам на Небе, быццам вясёлка Запавету і пралеска перамогі! Няхай жа прыйдзе, няхай прыйдзе тая, так жаданая, гадзіна, калі ўвесь свет будзе мог абвяшчаць з непахістнай упэўненасццю, што Найсвяцейшая Маці Бога раструшчыла галаву атрутнага змея, і будзе мог лічыць аб’яўленай праўдай, што Бласлаўлёная Дзева Марыя, моцай цудоўнай і адзінай прывілегіі, якую заўдзячвае празмернай ласцы свайго Сына, сапраўды была захаваная ад усялякай змазы першароднага граху!”[2]

 

 Догма выяўляе незвычайнасць і свабоду Божага дзеяння. Не гледзячы на гэта, што збаўленне чалавецтва здзейснілася праз смерць і ўваскрасенне Хрыста, Марыя, моцай прадугледжаных залуг Збаўцы, была ўжо заўчасна адкупленая і гэтым самым – захаваная ад першароднага граху. Такім чынам Бог падрыхтаваў Яе да асаблівай місіі ў гісторыі збаўлення.

 

Паводле каталіцкай веры, кожны чалавек, які нараджаецца, прыходзіць у свет пазначану першародным грахом. Гэты грэх (а дакладней ягоныя скуткі)“пераносіцца” разам з перадачай чалавечай прыроды, якая ў нашых Праайцоў, па прычыне іхняга недаверу і непаслухмянасці Богу – аб чым кажуць першыя старонкі Святога Пісання – была пазбаўленая першаснай святасці і праведнасці. Першародны грэх як растлумачвае Катэхізм Каталіцкага Касцёла(404) – не здзяйсняецца намі, але “зацягваецца”, затым гэта не дзеянне, але стан, у якім пачынаецца чалавек. З першароднага граху вызваляе чалавека толькі сакрамэнт Святога Хросту.

 

У той самы час, Марыя ад гэтай спадчыны граху была захаваная, таму Св. Пісанне называе Яе “поўная ласкі” (Лк1,28). Касцёл навучае, што павінна было быць так, каб Тая, якая мае стацца“Маці свайто Стварыцеля” i Збаўцы свету, была асаблівым чынам падрыхтаваная Богам.“Беззаганна зачатая” азначае не толькі, што Марыя вызваленая ад першароднага граху,  але таксама падкрэслівае Яе асаблівую бліскасць да Бога, цэласны давер да Бога, унутраную гармонію і поўню чалавечнасці.

 

Вольнасць ад граху i дасканаласць не робяць Марыю далёкай ад людзей. Нават на адварот, Яе супольнасць с кожным чалавекам не раўняецца ні з чым, таму-што тое, што раздзяляе людзей, што іх аддаляе ад сябе, гэта перад усім вырастаючы з грэху эгаізм, якога не было ў Марыі. Таму Яна з’яўляецца Маці, якая не толькі любіць, але таксама разумее і спачувае сваім дзецям. Праўда аб беззаганным зачацці явіцца ўсім хрысціянам, як знак, што паказвае нам, як вялікія справы Бог здольны зрабіць у чалавеку, а таксама – якія вялікія планы Ён мае для кожнага: прывесці да паўнаты чалавечнасці і святасці.

Вера ў беззаганнае зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі мае доўгую традыцыю.Тэалагічныя разважанні на гэтую тэму трываюць ужо з першых стагоддзяў хрысціянства. За прызнаннем незвычайнасці правілегіі Марыі выказваліся ўжо св. Юстын (100-167 гг.), св. Ірэнэй(каля140-200 гг.), a асаблівасв. Аўгустын(354-430гг.), у той час, калі супрацьяго былі ў пазнейшы час паміж іншымі св. Tамаш Аквінскі(1224-1274 гг.). У XV стагоддзіі снавалі першыя выказванні Касцёла на гэтую тэму, але яны яшчэ не мелі ўзроўню догмы.

 

У1617 г. папа Павел IV забараніў выказваць публічна меркаванняў супярэчнівых з верай у Беззаганнае Зачацце.У1661 г., па просьбекараля ІспанііФіліпаIV,папа АлександрVII выдаў буллу, уякой змяшчаедзеі культу Беззаганнага Зачацця, карыстаючыся словамі, якія Пій IX паўтарыў у сваім дагматычным абвяшчэнні. Папа Клімент XI устанавіў у1708 г. дзень 8 снежня абавязковым святам для усяго паўсюднага Касцёла. У рэшце рэшт,8 снежня 1854 г. ПійIX аб’явіў догму аб Беззаганным Зачацці  Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

[1]Догма гэта аб’ектыўная праўда веры, змешчаная ў Божым аб’яўленні, якыю настаўніцкая установа Касцёла (папа або сабор) перадае ў паўсюдным, звычайным або урачыстым, навучанні.Догмы не змяняюцца, могуць быць Касцёлам пазнаныя больш глыбока,таму іхняе сцвярджэнне можа ўдакладнацца. Як піша св. Тамаш Аквінскі, догма змяшчае праўду,якая пераўзыходзіць здольнасць нашага пазнання і канцэптуалізацыі. Паказвае праўду, якая не вычэрпваецца такім чынам, але да пазнання якай накіроўваемся. На гэты момант, апошнюю догму аб’явіў у 1950 г. папа Пій XII. Змясціў яе у апостальскай канстытуцыі “Munificentissimus Deus” i аб’явіў, што Марыя была ўзятая ў неба з целам і душою.

[2] Глдз. Pareri, т. III, с. 1; цыт. за: E. Hoffet, Mgr C. J. Eugène de Mazenod, с. 252. (Pareri – Меркаванні: сборнік адказаўвіскупаўзусягосветуна пытаннеПапы, штодумаюцьабаб’яўленнідогмыпраБеззаганнаеЗачаццеНайсв. Марыі Панны).

 




Каментары (0)

Няма каментароў. Ваш будзе першым!

Дадаць каментар

Каментары ў Кантакце

Каментары Facebook
Oblate.by